Атрошчанкаў: Чаму я паехаў зь Беларусі

Атрошчанкаў

Прэсавы сакратар грамадзкай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў на сайце charter97.org тлумачыць абставіны выезду і прычыны свайго невяртаньня ў Беларусь. Чытаць далей.. »

Год таму былі памілаваныя 11 «дзекабрыстаў»

суд

11 верасьня 2011 году была памілаваная вялікая група палітвязьняў — 11 чалавек, асуджаных за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці. Чытаць далей.. »

Аляксандр Атрошчанкаў: Дашкевіча спрабуюць зламаць

Атрошчанкаў

Сярод зняволеных ходзяць жахлівыя гісторыі пра Віцебскае СІЗА, дзе трымаюць лідэра «Маладога Фронту». Чытаць далей.. »

Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандр Атрошчанкаў

Нарадзіўся 22 сакавіка 1981 г. у Менску. Вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў  БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасьць. Вучыўся ў ЕГУ (Вільня)  па спэцыяльнасьці “міжнароднае права”.

У 2001-2006 гг. быў сябрам арганізацыі “Зубр”, браў удзел у акцыях, затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасьць міліцыяй, а таксама невядомымі ў цывільным. Так, у 2000-м годзе падчас святкаваньня Дня Волі (гэта быў дзень масавага захопу журналістаў АМАПам) яго схапілі людзі ў масках ў раёне плошчы Якуба Коласа, запхнулі ў міліцэйскую машыну, потым у аўтазак і каля 40 хвілін вазілі, “жартуючы”, што вязуць у Курапаты на расстрэл. Хлопца выкінулі ў сьнег у 15 км ад гораду.

Аляксандар 10 гадоў працаваў карэспандэнтам сайту charter97.org. Пасьля стварэньня грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” быў яе прэс-сакратаром. На выбарах-2010 – прэс-сакратаром штаба Андрэя Саньнікава.

Храналогія перасьледу

Затрыманы 20 сьнежня 2010 г. у сябе дома. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу РБ.

2 сакавіка 2011 г. асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менску на 4 гады зняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. З 25 сакавіка 2011 г. адбываў тэрмін пакараньня ў папраўчай калёніі “Віцьба-3” у Віцебскім раёне.

Памілаваны Лукашэнкам і вызвалены 14 верасьня 2011 г.