Валянцін Стэфановіч: Справа Уладзіміра Кондруся – палітычная

kondrus-5-r7331Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прынялі заяву аб прызнанні крымінальнага пераследу Уладзіміра Кондруся палітычна матываваным і прызнанні яго палітычным зняволеным.

“Я спадзяюся, што ва ўладаў хопіць розуму і палітычнай волі, каб у чарговы раз не псаваць адносіны з Захадам, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – У той жа час не выключаю, што яны хацелі, каб гэтая справа прайшла ціха, без ведама грамадскасці. Спадзяваліся, напэўна, што ніхто пра справу не даведаецца, паколькі Кондрусь – асоба не публічная ў апазіцыйным асяродку. Яго ціха арыштавалі, кінулі за краты, распачалі справу. І мы даведаліся пра яе абсалютна выпадкова…”

Чытаць далей.. »

Міхаіл Жамчужны: Мне прапанавалі адмовіцца ад “звання палітвязня”

14110101Палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў чарговы ліст віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у якім паскардзіўся на тое, што адміністрацыя калоніі знішчае яго лісты на волю.

“Мне ўжо стала вядома пра шэсць фактаў знішчэння маіх лістоў на волю, – піша Міхаіл Жамчужны. – Гэтаму ёсць і дакументальныя доказы. Планую ў перспектыве ў Дэпартаменце выканання пакарання  апратэставаць з дапамогай адваката пазбаўленне мяне права на перапіску, а затым будзем звяртацца і да пракурора”.

Чытаць далей.. »