Эдуард Лобаў пакараны за парушэнне хатняга нагляду

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя Паводле Сайту Радыё Рацыя: Былы палітвязень, сустаршыня „Маладога Фронту” Эдуард Лобаў, які пасля вызвалення з калоніі знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам міліцыі, быў пакараны за яго парушэнне. Па словах маладафронтаўца, ён на паўгадзіны спазніўся дахаты: – Адно парушэнне ёсць – спазніўся дамоў, у 10 гадзін вечара трэба быць дома, а я прыйшоў у 10.30. Прыйшлі праверыць, а мяне не было дома – склалі дакумент, што спазніўся. Прыйшоў адзначыцца – далі парушэнне, павезлі на суд, далі штраф 1 мільён 80 тысяч.  Чытаць далей.. »

Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады не збіраюцца вызваляць палітвязняў

stefanovicІнтэрвью з Вялянцінам Стэфановічам размешчанае на Сайце Радыё Рацыя: Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч лічыць, што беларускія ўлады не пойдуць у бліжэйшы час на вызваленне палітычных зняволеных. Паказальнай з’яўляецца апошняя справа палітвязня Мікалая Дзядка, які ўжо фактычна адбыў папярэдні тэрмін пакарання, але быў зноў асуджаны на 1 год і 3 дні зняволення за некалькі дзён да выхаду з турмы, нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням яе адміністрацыі. Гэта выглядае вельмі дэманстратыўна з боку беларускіх уладаў, – лічыць праваабаронца. – Асуджэнне Дзядка, а я нагадаю, было яно на фоне ўсіх гэтых візітаў замежных высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусь. Мне падаецца, асуджэнне было не выпадковым, паколькі ў нейкім сэнсе з’яўляецца сігналам беларускіх уладаў адносна таго, што пытанне палітычных зняволеных яны вырашаць, прынамсі ў хуткім часе, не збіраюцца. Таму што задачы па захаванні стабільнасці, недапушчэння стабілізацыі значана больш важныя для ўладаў, чым стасункі з Захадам. Чытаць далей.. »