Крымінальную справу супраць Алеся Міхалевіча не спыняць, пакуль ён не вернецца?

Алесь Міхалевіч

Сьледчы камітэт фактычна адказаў адмовай на хадайніцтва Алеся Міхалевіча, у якім былы кандыдат у прэзідэнты і вязень СІЗА КДБ прасіў спыніць яго крымінальны перасьлед. Такім чынам, Міхалевіч дагэтуль застаецца фігурантам справы аб менскіх “масавых беспарадках” 19 сьнежня 2010 г., якімі ўлады лічаць пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Чытаць далей.. »