Жонка палітвязня Міколы Статкевіча наведала калонію ў Шклове. Як паведаміла Марына Адамовіч, яна спрабавала перадаць мужу медыцынскую бандэроль.
Паводле яе слоў, у Мікалая Статкевіча ёсць неабходнасць у пэўных леках. Прыняць іх адмовіўся старшы лейтэнант медыцынскай службы Дзяніс Асіпчук. Адамовіч упэўненая, што гэта адбылося па загадзе начальніка калоніі Ермаліцкага. Яго жанчына сустрэла ў калідоры, калі ішла з лекамі.
– Не маючы ілюзій, што ён застанецца на месцы, што яго перавядуць у турму, я хацела, каб у яго быў невялікі запас. 12 студзеня будзе суд, і тады ўсё будзе бачна.
Адміністрацыя калоніі лічыць, што Мікола Статкевіч не стаў на шлях выпраўлення і з’яўляецца злосным парушальнікам парадку. Палкоўнік Ермаліцкі просіць перавесці палітыка на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
racyja.com