
У Беларусі распачынаецца чарговы віток судовых пераглядаў справаў палітычных вязьняў. Размова ідзе пра асуджаных за Плошчу-2010. Маладзёнаў выклікаюць на допыты і ў суд, сьледчыя заяўляюць пра парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду. Адметна, што гэтыя падзеі адбываюцца на фоне візыту міністра замежных справаў Уладзімера Макея ў Брусэль. Ці выпадкова гэтыя падзеі супалі па часе? Для palitviazni.info адказвае на гэтыя пытаньні Ян Маліцкі, дырэктар Студыюма Ўсходняй Эўропы, якая курыруе праграму Каліноўскага. Чытаць далей.. »