Аляксей Янушэўскі

Аляксей Янушэўскі

Фігурант “справы Маладога Фронту” 2007 году.

Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на факультэт беларускай філялёгіі й культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці Маладога Фронту, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Зараз зьяўляецца студэнтам Віленскага педагагічнага ўніверсітэта факультэта славістыкі. Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.

Храналогія перасьледу

Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі й байцамі спэцназу.

Далучыўся да “Маладога фронту” ў 2004 г. У пачатку 2006 году праходзіў як падазраваны ў крымінальнай справе ў дачыненьні да сябры МФ Артура Фінькевіча. Правёў некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднак тады справа супраць Янушэўскага была спыненая.

Улетку 2006 г. браў удзел у соладзевай галадоўцы пратэсту.

4 лютага 2007 году разам з іншымі маладымі людзьмі быў затрыманы падчас разгону схода незарэгістраванага “Маладога Фронту” на прыватнай кватэры ў Менску. Абвінавачаны недзе праз месяц пасьля тых падзей па крымінальным артыкуле 193.1 — дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Па ўсёй Беларусі адбываліся ператрусы і затрыманні маладафронтаўцаў. Янушэўскага вінавацілі ў кіраванні Радай МФ Заводскага раёну Менска.

29 траўня 2007 г. асуджаны ў Савецкім судзе Менска. Пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (930 тысяч рублёў). Прысуд вынес суддзя Руслан Аніскевіч.

У верасьні 2007 г. разам з мастаком Алесем Пушкіным быў адміністратыўна судзімы па абвінавачванню ў крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з будынку Аршанскага райаддзелу міліцыі. Атрымалі па 7 сутак арышту.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

Стройка. Требуется винтовой фундамент дешево для строительства? Вам к нам . КАМАЗ МАЗ цены прямого дилера самосвалы, самосвалы камаз в аренду. Сдаю в аренду камаз самосвал.