Вядомая беларуская журналістка. Нарадзілася 12 лістапада 1967 г. у Менску. Уласны карэспандэнт расійскай «Новой газеты» па Беларусі. Працавала намесьніцай галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты» і галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Имя», якія спынілі выхад. Неаднаразова падвяргалася крымінальнаму перасьледу за сваю прафесійную дзейнасьць, атрымлівала папярэджаньні ад пракуратуры.
У красавіку 1997 года разам з бацькам, драматургам і кінадакументалістам Уладзімірам Халіпам, была жорстка зьбітая ў часе вулічнага мітынгу 2 красавіка. У канцы 2009 года ёй пагражалі забойствам невядомыя.
Лаўрэатка прэміі Дзьмітрыя Завадскага (2003), прэміі Хенры Нанэна (2005), прэміі «Герой Еўропы» ў намінацыі «Мужнае сэрца» (2005), прэміі «За мужнасць у журналістыцы» (2009).
Жонка палітыка Андрэя Саньнікава, які таксама быў абвінавачаны па справе аб масавых беспарадках і асуджаны. Унучка вядомага беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага.
Храналогія перасьледу
19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасьці і была зьмешчана ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня 2010 г. Ірыне было прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга рассьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Падчас знаходжання Ірыны ў СІЗА КДБ яе сям’я зазнала выключны ціск. Улады спрабавалі забраць з сям’і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі — Даніка Саннікава.
29 студзеня 2011 г. мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе з хатнім арыштам.
У лютым 2011 г., ужо пад арыштам, Ірына Халіп атрымала журналісцкую прэмію “Залатое пяро Расіі”.
4 красавіка 2011 г. абвінавачанне было перакваліфікавана на арт. 342 (дзеяньні, якія грубапарушаюць грамадскі парадак).
16 траўня 2011 г. у судзе Заводскага раёну Менска Мрына была асуджана на 2 гады зняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай.
English
polski
Русский
Belarusian 




