Справа падпалу бабруйскага КДБ. Фігуранты:

1. Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка родам з Гародні. Нарадзіўся 27 ліпеня 1990 году. Пасьля сканчэньня школы вучыўся ў Бабруйску. Не хаваў сваёй прыхільнасьці да анархісцкага руху. Храналёгія перасьледу Арцёма Пракапенку, Яўгена Васьковіча і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – “Злоснае хуліганства” і “Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах”. Пракурор Тоўсьцік прасіла суд асудзіць маладых […]

2. Павал Сырамолатаў

Нарадзіўся ў красавіку 1991 году ў Бабруйску Магілёўскай вобласьці. Пасьля школы скончыў прафэсыйна-тэхнічную вучэльню. Не адносіў сябе ні да якіх палітычных партыяў. Працаваў на мэталюргічным заводзе токарам-станочнікам, адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленьні хіміка-тэхналягічнага тэхнікуму. Захапляўся кампутарам і музыкай, якую спрабаваў пісаць сам, пэўны час разам зь сябрамі граў у рок-гурце. Храналёгія перасьледу 17 студзеня 2011 […]

3. Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 году ў сям’і рабочых. Пасьля школы вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Працаваў у газэце “Бобруйский курьер”. Прыхільнік партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якая актыўна ствараецца. Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 сутак на “Акрэсьціна”. Храналёгія перасьледу Яго затрымалі […]