У свой час былы генеральны дырэктар ЗАТ “Белбабаеўскае”, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон.
Будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Скрабец узначальваў дэпутацкую групу “Рэспубліка”, якая была ў адкрытай апазіцыі да ўлады.
Выйшаўшы на волю ў 2006 годзе, ён беспаспяхова спрабаваў уладкавацца на працу, і нейкія “прасветы” ў гэтым накірунку.
Сёння Сяргей Скрабец – ізноў беспрацоўны. Ён распавядае palitviazni.info, як вырасла яго пазыка перад дзяржавай, і ці тычыцца яго новы закон аб лайдаках.
З “воўчым білетам”, як у Скрабца, знайсці працу аказалася зусім няпроста. За час яго знаходжання на волі судовыя выканаўцы спрабавалі хоць неяк кампенсаваць нанесеныя страты, але, нягледзячы на ўсе высілкі, пазыку ў поўным аб’ёме спагнаць не ўдалося. На сённяшні дзень былы апальны дэпутат застаецца павінен дзяржаве прыкладна 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў.
– Працаўладкавацца практычна немагчыма, хоць я і стараюся гэта зрабіць, – распавядае Сяргей Скрабец. – Але амаль дзесяць гадоў, лічыце, сяджу без працы. Любая дзяржаўная ўстанова альбо фірма, калі даведваюцца, што ў свой час ты быў палітвязнем, баяцца рэпрэсій уладаў, а таму адмаўляюць у працаўладкаванні. Апошні раз на адной фірме мне з чорным гумарам сказалі так: “У вас занадта вядомае прозвішча, каб вы працавалі ў нас”. Хоць давялося папрацаваць вартаўніком, грузчыкам, у лазні… А пасля хацеў ўладкавацца сантэхнікам, дык не прайшоў суразмоўе з ідыялагічнымі работнікамі.
– Вы трапляеце пад закон аб лайдаках?
– Так, безумоўна. Мяне па-ранейшаму пераследуюць судовыя выканаўцы, а зараз могуць узяцца і іншыя кантралюючыя органы. Увогуле, па рашэнні суда я бы павінен “Беларусбанку” мільярд рублёў, а зараз ужо – 1 мільярд 700 мільёнаў. Банк праіндэксаваў суму запазычанасці ў сувязі з інфляцыяй. Таму мой доўг расце, у мяне няма грошай нават на выплату падатку, які прадугледжвае закон аб лайдаках. Нават не ведаю, як будзе для мяне далей развівацца сітуацыя.
palitviazni.info