Сёння 27-ы Дзень нараджэння адзначае былы палітвязень Эдуард Лобаў.
Сайт palitviazni.info далучыўся да віншаванняў Эдуарду, а таксама задаў некалькі пытанняў яго маці Марыне Лобавай.
Марына Лобава – маці былога палітвязня Эдуарда Лобава распавяла сайту palitviazni.info, што, магчыма, у дачыненні да яе сына распачата новая крымінальная справа.
Нагадаем, Эдуард Лобаў разам з лідарам «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 году. Гэта было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі на наступны дзень.
22-гадовы актывіст быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – «асабліва злоснае хуліганства» і прысуджаны да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Меней за тры месяцы засталося знаходзіцца ў івацэвіцкай калёніі палітвязьню Эдуарду Лобаву, якога асудзілі на 4 гады зьняволеньня нібыта за бойку зь мінакамі. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Маладафронтавец Эдуард Лобаў, як і ягоны сябар Зьміцер Дашкевіч, які таксама быў асуджаны па гэтым эпізодзе, лічаць, што гэта была правакацыя спэцслужбаў. Read More
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская. Read More
Паводле Марына Лобавай, яе сын, палітвязень Эдуард Лобаў, скончыў пісаць скаргі ў пракуратуру і Вярхоўны суд, бо гэтак і не дамогся перагляду сваёй справы, якую лічыць незаконнай. Read More
Маці і брат Эдуарда Лобава, намесніка старшыні Маладога Фронту, наведалі яго ў калоніі №22 “Воўчыя Норы”, каля пасёлка Даманава Івацэвіцкага раёну. Read More
Эдуард Лобаў цягам году адбываў пакараньне ў карцэры, пра якое не паведамляў сваякам. Read More
Кіраваць маладзёжным грамадскім аб’яднаннем “Малады фронт”, зарэгістраваным у Чэхіі, будуць чатыры сустаршыні. Тры з іх былі выбраны сёння на восьмым з’ездзе арганізацыі, які прайшоў у Мінску. Read More
Эдуарду Лобаву, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, дазволілі кароткатэрміновае спатканне з маці. Read More
Cповедзь адбываецца ў прысутнасьці прадстаўніка адміністрацыі калёніі. Read More