1. Жамчужны Міхаіл

Міхаіл Жамчужны нарадзіўся ў 1955 г. у Віцебску. Працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак. Першы ў краіне зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Ва універсітэце кіраваў лабараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду. Пра яго кажуць так: таленавіты навуковец, не заангажаваны ў палітычную дзейнасць Хроніка пераследу […]

2. Паліенка Зьміцер

11 кастрычніка адбудзецца суд над раварыстам Зміцерам Паліенкам. “Напэўна, не варта спадзявацца, што будзе вынесены поўнасцю апраўдальны прысуд, бо справы грамадскіх актывістаў заўсёды ва ўлады на кантролі, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Наста Лойка. – Але хочацца верыць, што зараз, калі адчуваецца нейкае пацяпленне ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Захадам, афіцыйнаму Мінску не захочацца абвастраць сітуацыю. […]