1. Аліневіч Ігар

Ігар Аліневіч

Нарадзіўся 24 верасьня 1983 года. Пасьля сярэдняй школы скончыў універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па спецыяльнасьці інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Падчас вучобы зрабіў перапынак на год, каб папрацаваць на круізным лайнеры ў Карыбскім моры, што дапамагло пабачыць іншыя краіны і ўдасканаліць веды ў замежных мовах. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва — анархісцкага [...]

2. Аўтуховіч Мікалай

Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў механікам па рамонту аўтамабіляў. З 1981 году служыў у арміі ў Саратаўскай вобласьці Расіі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазьней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць [...]

3. Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі

Аляксандр (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года ў мястэчку Вяртсіля Сартавальскага раёна Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі з Беларусі на заробкі. У 1964 годзе бацька Віктар Усцінавіч і маці Ніна Аляксандраўна вярнуліся ў Беларусь. Месцам жыхарства сям’я абрала малады горад Сьветлагорск. У Сьветлагорску Алесь скончыў сярэднюю школу № 5. У 1979 годзе паступіў [...]

4. Васьковіч Яўген

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 года ў сям’і рабочых. Пасьля школы вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філалагічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Працаваў у газэце «Бобруйский курьер». Прыхільнік партыі Беларуская хрысьціянскага дэмакратыя, якая актыўна ствараецца. Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 сутак на «Акрэсьціна». Храналогія перасьледу Яго затрымалі [...]

5. Дашкевіч Зьміцер

Зьміцер Дашкевіч

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнеры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расійскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтр Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху [...]

6. Дзядок Мікалай

Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў г. Брагіне на Гомельшчыне. Пасьля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. Працаваў у калектарскай фірме. На момант арышту быў студэнтам 2-га курса завочнага аддзялення праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Пасьля затрымання ў верасьні 2010 года Мікалая трымалі ў ізалятары па 3 дні, а пасля «перазатрымлівалі» [...]

7. Лобаў Эдуард

Эдуард Лобаў

Актывіст “Маладога Фронту”. Нарадзіўся ў Вільні 1-га сьнежня 1988 года. Ужо ў 8-м класе сярэдняй школы вырашыў зьвязаць сваё жыццё з войскам. Чытаў адмысловую літаратуру, займаўся спортам. На службу трапіў у Віцебскі дэсант. Па вяртанні з войска Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту”, неўзабаве стаў кіраўніком менскай гарадской арганізацыі. Храналогія перасьледу Эдуард Лобаў быў [...]

8. Пракапенка Арцём

Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка родам з Гародні. Нарадзіўся 27 ліпеня 1990 году. Пасьля сканчэньня школы вучыўся ў Бабруйску. Не хаваў сваёй прыхільнасці да анархісцкага руху. Храналогія перасьледу Арцёма Пракапенку , Яўгена Васьковіча і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу – «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах». Пракурор Тоўсцік прасіла суд асудзіць маладых [...]

9. Севярынец Павал

Павал Севярынец

Грамадскі актывіст, сябра Рады ГА «БАЖ». Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым медалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачаткам цікавасьці да палітыкі стала ягонае абраньне ў 10 класе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парламент. Захапляўся геграфіяй і геалогіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994–1999 працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў [...]

10. Статкевіч Мікола

Мікалай Статкевіч

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Там скончыў сярэднюю школу, затым — Менскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча па спецыяльнасьці “ваенны інжынер па радыёэлектроніцы” (у 1978 г.). У 1978-1982 гг. служыў у Мурманскай вобласьці старэйшым інжынерам аўтаматызаванага каманднага пункту зенітнай ракетнай брыгады часткі СПА. У 1986 г. абараніў [...]

11. Францкевіч Аляксандр

Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч нарадзіўся 6 траўня 1990 года на Віцебшчыне, у г. Наваполацку. Пасьля сканчэньня ліцэю працаваў праграмістам. Пазьней пераехаў жыць і працаваць у Менск. Цікавіўся гісторыяй палітычных партыяў. Уродным горадзе далучыўся да антыфашыстоўскага руху, у сталіцы пасябраваў з анархістамі, погляды якіх былі яму блізкія, і стаў дапамагаць ім. Знаходзіцца пад вартай з 3-га верасьня 2010 [...]

Обратите внимание: сплит система Одесса - статьи! | BT048 . ЧЛ - Александр остекление балконов Киев 24 часа.