Сьпіс палітычных вязьняў на пачатак лютага 2012 года паводле ПЦ “Вясна”

Праваабрончы цэнтр “Вясна” прызнае наяўнасьць у Беларусі палітычных вязьняў – асобаў, якія незакона пазбаўлены Свабоды за свае палітычныя перакананьні, і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня.


1. Мікалай Аўтуховіч – узяты пад варту з 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэньнем суду ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна.

2. Андрэй Саннікаў – узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёна г.Менску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай,  пагромамі, падпаламі, знішчэньнем маёмасьці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №3 у Віцебску.

3. Мікалай Статкевіч – узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 26 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёна г.Менску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай,  пагромамі, падпаламі, знішчэньнем маёмасьці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 6 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

4. Зміцер Бандарэнка – узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 27 красавіка 2011 г. судом Першамайскага раёна г.Менску па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №15 у Магілёве.

5. Павал Севярынец – узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 16 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) да 3 гадоў абмежаваньня волі. Знаходзіцца ў ПУАТ-7 в.Куплін.

6. Зміцер Дашкевіч – узяты пад варту з 18 снежня 2010 г., асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №13 у Глыбокім.

7. Эдуард Лобаў – узяты пад варту з 18 снежня 2010 г., асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) да 4 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №22 у Івацэвічах.

8. Сяргей Каваленка – узяты пад варту з 22 снежня 2011 г. па новай крымінальнай справе па арт.415 КК (парушэньне ўмоў адбыцця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі). Яшчэ 14 траўня 2010 г. ён быў асуджаны па ч.1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Кастрычніцкім судом г.Віцебска да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня.

9. Алесь Бяляцкі – узяты пад варту з 4 жніўня 2011 г., асуджаны 24 лістапада 2011 г. судом Першамайскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 243 КК (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Знаходзіцца ў турме №8 у Жодзіна.

10. Мікалай Дзядок  – узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №15 у Магілёве.

11. Ігар Аліневіч  – узяты пад варту з 29 лістапада 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), ч.2 і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры) да 8 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №10 у Наваполацку.

12. Аляксандр Францкевіч  –  узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэньне кампутарнай інфармацыі) і  ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №22 у Івацэвічах.

13. * Яўген Васьковіч – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва.

14. * Пракапенка Арцём – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме №17 у Шклове.

15. * Сырамолатаў Павал – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №19 у Магілёве.

*У дзеяньнях дадзеных асобаў углядаюцца прыкметы правапарушэньня, але адзначаем несправядлівую кваліфікацыю іх дзеяньняў і празмернасць вынесенага пакараньня. Лічым, што яны адбылі ўжо дастатковае пазбаўленне волі для здзейсненага ўчынку і ўтрыманьне надалей іх у зняволеньні палітычна матываванае.
http://spring96.org/be/news/49510

, , , , , , , , , , , , , - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Кім
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Алесь Кіркевіч