Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных у Беларусі. Таварыства аб’ядноўвае дзесяткі арганізацый у Расіі, Казахстане, Латвіі, Украіне і Грузіі, якія займаюцца праваабарончай, асветніцкай і даследніцкай дзейнасцю.

Поўны тэкст заявы:

Свабоду Алесю Бяляцкаму!

Заява Міжнароднага таварыства “Мемарыял”

Месяц таму ў Рэспубліцы Беларусь быў арыштаваны наш сябар і калега, праваабаронца Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Фармальна яго вінавацяць у эканамічным злачынстве – нявыплаце падаткаў са сродкаў, атрыманых на рахунак у замежным банку. Аднак любому непрадузятым назіральніку ясна, што ён арыштаваны менавіта за праваабарончую дзейнасць – за тое, што сродкі з гэтага рахунку траціліся на прававую і матэрыяльную дапамогу палітвязням і іх сем’ям.

Хаваць палітычныя рэпрэсіі за крымінальнымі абвінавачваннямі – тыповая звычка рэпрэсіўных рэжымаў. Вось і Бяляцкага абвінавачваюць не ў абароне палітвязняў, а ў тым, што для фінансавання працы сваёй арганізацыі, для абароны правоў беларускіх грамадзян ён быў вымушаны карыстацца адчыненым у суседняй краіне рахункам.

Рэпрэсіўны рэжым увёў у дзеянне на тэрыторыі Беларусі нямала антыпраўных па сутнасці законаў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі, каб пазбавіць рэгістрацыі незалежныя грамадскія арганізацыі, каб не даць ім магчымасці весці сваю дзейнасць легальна. Дзейнасць жа незарэгістраваных арганізацый па гэтых законах лічыцца крымінальна караным дзеяннем.

Праваабарончая арганізацыя «Вясна» была зачынена ўладамі яшчэ ў 2004 годзе, але Алесь Бяляцкі і яго калегі працягвалі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека, аказвалі дапамогу, у тым ліку і ахвярам палітычных рэпрэсій. Гэтая праца стала асабліва важнай пасля падзеяў снежня мінулага года, – менавіта таму рэпрэсіям падвяргаецца цяпер сам Алесь Бяляцкі.

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад арышту і спынення крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго.

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе ад уладаў Рэспублікі Беларусь вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе ад уладаў Расійскай Федэрацыі прыняць усе магчымыя крокі з тым, каб дамагчыся вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Рэспубліцы Беларусь.

5 верасня 2011 г

 

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Дубскі
  • Уладзімер Някляеў
  • Юрый Бандажэўскі
  • Алесь Пушкін
  • Уладзімер Лобан