Заява ISC/CD аб затрыманні Алеся Бяляцкага

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый (ISC/CD) асудзіў арышт вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. ISC/CD патрабуе неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” і ўсіх беларускіх палітвязняў.

Заява ISC/CD аб затрыманні беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

 

6 верасня 2011 г.

 

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый (ISC / CD) далучаецца да многіх іншых ўрадавых і няўрадавых арганізацый у асуджэнні несправядлівага арышту і затрымання вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага рэжымам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), быў арыштаваны 4 жніўня па абвінавачванні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. У выпадку прызнання вінаватым, Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення і канфіскацыя маёмасці. Паводле FIDH, абвінавачванні супраць Бяляцкага з’яўляюцца спробай перашкодзіць Праваабарончаму цэнтру “Вясна” працягваць барацьбу за беларусаў, якія былі арыштаваныя або змешчаныя ў турму за крытыку палітыкі рэжыму Лукашэнкі. У дадатак да прадастаўлення прававой дапамогі, ПЦ “Вясна” таксама прымае актыўны ўдзел у асвятленні бягучых рэпрэсіі міліцыі падчас мірных дэманстрацый, якія адбываюцца з часоў прэзідэнцкіх выбараў у краіне ў снежні 2010 года. З красавіка 2011 года Бяляцкі быў галоўнай мішэнню кампаніі па паліванні брудам, якую вядзе рэжым Лукашэнкі.

Пасля падобных заяваў, зробленых Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, Еўрапейскім Саюзам, Злучанымі Штатамі, камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Міжнароднай Амністыяй, Human Rights Watch , Глабальным партнёрствам па прадухіленні ўзброеных канфліктаў ва Ўсходняй Еўропе, FIDH і многімі іншымі урадамі і няўрадавымі арганізацыямі, ISC / CD заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць перасьлед усіх дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў, а таксама паўтарае заклік да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку Бяляцкага.

ISC / CD пацвярджае неабходнасць працягу міжнароднай падтрымкі беларускіх актывістаў, тым больш, што рэжым Лукашэнкі працуе, каб абмежаваць дзейнасць няўрадавых арганізацый у краіне і ліквідаваць сваіх палітычных апанентаў.

ISC / CD, у знак салідарнасці з дэмакратычнымі актывістамі і праваабаронцамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнымі ўрадамі з усяго свету, асуджае рэжым Лукашэнкі за яго неаднаразовыя адмовы прызнаваць дэмакратычныя прынцыпы і прытрымлівацца іх.

spring96.org

 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Класкоўскі
  • Мікалай Дзядок
  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Алег Волчак