Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі

Заява Міжнароднай назіральнай місіі № 9

 

Міжнародная назіральная місія:

 

1. Выказвае крайнюю занепакоенасць у сувязі з арыштам 4 жніўня 2011 года кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага і узбуджэннем ў дачыненні да яго крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры), а таксама працэсуальнымі парушэннямі падчас ператрусу, затрымання і допыту;

лічыць, што гэтыя абвінавачванні відавочным чынам звязаныя выключна з праваабарончай дзейнасцю Алеся Бяляцкага і узначальваемага ім Цэнтра, у прыватнасці, па назіранні за выбарамі і аказанні прававой і матэрыяльнай дапамогі членам сем’яў і самім асуджаным па справах, звязаных з падзеямі 19 сьнежня 2010 і нядаўнімі акцыямі “маўклівых пратэстаў”; разглядае гэтыя абвінавачванні ў кантэксце папярэдніх спроб перашкоды дзейнасці Праваабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаючы з яго ліквідацыі Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь у 2003 г., ператрусаў і канфіскацыі належачага яму абсталявання пасля 19 снежня 2010 г. і сканчаючы вынесеным Алесю Бяляцкаму ў лютым 2011 г. папярэджаннем аб “недапушчальнасці ажыццяўлення дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”

расцэньвае прад’яўленыя абвінавачванні як неабгрунтаваныя, паколькі атрыманыя Бяляцкім фінансавыя сродкі не з’яўляліся яго асабістым прыбыткам, а пералічваліся праз яго рахунак на мэты падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі і забеспячэння праваабарончай дзейнасці ў адпаведнасці з дагаворамі ахвяравання і расходваліся на гэтыя мэты.

 

2. Канстатуе, што падобная сітуацыя стала магчымай выключна з-за неадпаведнасці агульнапрызнаным міжнародным стандартам беларускага заканадаўства ў галіне свабоды асацыяцыяў, якое не дазваляе няўрадавым арганізацыям набываць рэгістрацыю ў адпаведнасці з разумнай, празрыстай і простай працэдурай; прадугледжвае працэдуру іх ліквідацыі па неправавых падставах; ўстанаўлівае іх нерацыянальнае падаткаабкладанне; перашкаджае ажыццяўленню іх фінансавай падтрымкі з боку міжнародных структур і робіць любыя законныя грамадзянскія і праваабарончыя ініцыятывы закладнікам сістэмнай недасканаласці вышэйпералічаных нормаў.

 

3. Лічыць, што адказнасць за тое, што адбылося, таксама нясуць і іншыя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, якія не дамагліся ад Рэспублікі Беларусь прывядзення яе нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды асацыяцыяў, а замест гэтага аддавалі перавагу шляху падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў абыход нацыянальнага заканадаўства, паставіўшы такім чынам пад пагрозу асабістую свабоду і бяспеку беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў;

з глыбокім шкадаваннем адзначае той факт, што непасрэдна арышту беларускага праваабаронцы спрыяла непаслядоўная і недальнабачная пазіцыя ўладаў Літоўскай Рэспублікі, якія не ацанілі рызыкі для асабістай свабоды і бяспекі Алеся Бяляцкага ад перадачы уладам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках, адкрытых у Літве для забеспячэння праваабарончай дзейнасці беларускіх грамадзянскіх арганізацый і ініцыятыў.

 

4. Звяртае ўвагу на тое, што пад аналагічнай пагрозай могуць апынуцца іншыя прадстаўнікі беларускіх праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый, многія з якіх у існуючых умовах маглі быць вымушаны шукаць шляхі забеспячэння сваёй дзейнасці за рамкамі юрысдыкцыі Беларусі;

 

5. Таксама занепакоеная працягваючым ціскам на праваабаронцаў, якiя ажыццяўляюцца іншымі спосабамі, – у прыватнасці, паўторным папярэджаннем з боку Міністэрства юстыцыі ў адрас РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”.

 

У сувязі з вышэйпададзеным, Міжнародная назіральная місія патрабуе:

1. Вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства;

2. Спынення ціску на праваабарончыя і грамадзянскія арганізацыі, у прыватнасці, Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, іх супрацоўнікаў і актывістаў;

3. Прывядзення нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды асацыяцыяў, пры унясенні змяненняў у заканадаўства кіравацца рэкамендацыямі міжурадавых арганізацый (у тым ліку, запытаўшы афіцыйную экспертызу Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права), а таксама ўлічваць меркаванне нацыянальных і міжнародных экспертаў;

4. Абвяшчэння да перагляду заканадаўства мараторыя на следчыя дзеянні і судовыя разбіральніцтвы ў дачыненні да грамадзянскіх і праваабарончых арганізацый, у тым ліку Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, іх супрацоўнікаў і актывістаў;

5. Прыняцця ўладамі Літоўскай Рэспублікі мер па мінімізацыі шкоды, нанесенай перадачай яе Міністэрствам юстыцыі праваахоўным органам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзянскіх актывістаў, напрыклад, шляхам прадастаўлення ім у выпадку ўзнікнення неабходнасці абаронцаў у асобе кваліфікаваных літоўскіх адвакатаў, а таксама выдзялення фінансавых сродкаў для выплаты магчымых штрафаў;

6. Недапушчэння аналагічных дзеянняў па перадачы інфармацыі аб праваабаронцах і праваабарончых арганізацыях ўладаў Беларусі з боку іншых дзяржаў – удзельніц АБСЕ;

7. Уключэння пытання аб сітуацыі з правамі чалавека і вяршэнствам права ў Беларусі ў парадак дня ўсіх планаваных у бліжэйшы час афіцыйных сустрэч і мерапрыемстваў у рамках міжурадавых арганізацый (ААН, АБСЕ і Савета Еўропы), у тым ліку на самым высокім узроўні (Генеральная Асамблея ААН, Міністэрская канферэнцыя АБСЕ).

 

Кіраўнік Місіі

Андрэй Юраў

8 жніўня 2011 г

Артыкулы па тэме

 

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Алесь Міхалевіч
  • Рыгор Кійко
  • Міхаіл Марыніч
  • Алег Корбан