1. Арановіч Аляксандр

Член каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”, кіроўца аўтадома. Аляксандру Арановічу 37 гадоў, нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі. Індывідуальны прадпрымальнік, займаўся перавозкамі. У сюжэце «Беларусь 1» ад 31 траўня сцвярджалася, што Арановіч быў раней асуджаны і адбываў пакаранне ў жодзінскай калоніі. Артыкул, па якім судзілі Арановіча, не паведамляўся. Інфармацыю пра судзімасць Арановіча пацвердзілі ягоныя знаёмыя, але […]

2. Бабарыка Віктар

Нарадзіўся 9 лістапада 1963 году ў Мінску. Беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ”Белгазпрамбанк”. У 1981 годзе закончыў школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Тэарэтычная механіка”. Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных […]

3. Бабарыка Эдуард

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краудфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola». «Улей» – краўдфандынгавая платформа, якая працуе па такім прынцыпе: людзі падтрымліваюць грашыма нейкую ідэю, скідаюцца на яе рэалізацыю, а аўтар гэтай ідэі пасля дзеліцца вынікам; сродкі […]

4. Дудараў Уладзімір

Уладзімір Дудараў — каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці. Уладзімір Дудараў у 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сваю пасаду ён пакінуў у кастрычніку 2019 года. У 2016 годзе, калі Дудараў узначальваў аддзел будаўніцтва ў Магілёўскім гарвыканкаме, да яго паўсталі пытанні ў праваахоўнікаў: Уладзімір Дудараў […]

5. Емельянаў Мікіта

Мікіта Емяльянаў нарадзіўся 24 сакавіка 2000 году. Маці працавала ў міліцыі, бацька да арышта сына таксама працаваў у МУС. Мікіта вучыўся на 3-м курсе ў БНТУ на спецыяльнасці “Караблебудаўніцтва і гідраўліка”. Падчас следства з універсітэта яго адлічылі. Працаваў кур’ерам акамулятараў.

6. Жамчужны Міхаіл

Міхаіл Жамчужны нарадзіўся ў 1955 г. у Віцебску. Працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак. Першы ў краіне зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Ва універсітэце кіраваў лабараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду. Пра яго кажуць так: таленавіты навуковец, не заангажаваны ў палітычную дзейнасць Хроніка пераследу […]

7. Кабанаў Аляксандр

Аляксандр Кабанаў — брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала “Народны рэпарцёр”, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Раней Аляксандр Кабанаў асвятляў пратэсты ў абласным цэнтры падчас маршаў “дармаедаў” у 2017 годзе і акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. На яго ў свой час была заведзена крымінальная справа (быццам бы незаконна збіраў грошы з сябраў жыллёвага таварыства, калі быў яго […]

8. Казлоў Зміцер

Блогеру Зміцеру Казлову (Шэры Кот) 31 год, жыве ў прыгарадзе Оршы — Барані. Скончыў 4 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на агранома. Блогерствам захапіўся ў 2017 годзе, калі шмат людзей выказвалі незадаволенасць дэкрэтам аб “дармаедах”. Хацеў расказваць пра розныя тэмы, але «палітыка ўцягнула», піша svaboda.org. Ягоны YouTube-канал «Шэры кот» мае звыш 7 тысяч падпісчыкаў. Жыве […]

9. Карагачава Алена

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Алена Карагачава адпрацавала ў “Белгазпрамбанку” больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам старшыні праўлення банка Віктара Бабарыкі. Алена ўладкавалася на працу ў банк у траўні 1999 года, а праз некалькі месяцаў – і яе муж Ігар (ён заняты ў службе бяспекі ў адміністрацыйна-кантрольным аддзеле), інфармуе Tut.by. Cпачатку працавала […]

10. Карака Дзмітрый

Дзмітрый Карака – асабісты памочнік і каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Храналогія пераследу Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі Дзмітрый Карака быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 г. разам з Эдуардам Бабарыкам па дарозе ў тэрытарыяльную выбарчую камісію для здачы сабраных подпісаў. З моманту затрымання Дзмітрый знаходзіцца пад вартай у […]

11. Комар Іван

Іван Комар нарадзіўся ў 2000 годзе, скончыў адну з мінскіх гімназій. Паводле палітычных перакананняў — анархіст. Па ладу жыцця — веган і стрэйтэйджэр. Прыход да радыкальных ідэй Іван звязвае з дзіцячымі ўражаннямі і каляфутбольнай субкультурай. Быў заўзятарам сталічнага футбольнага клуба МТЗ-РІПО. Хроніка пераследу У 2016 годзе быў затрыманы за пашкоджанне камер відэаназірання, але крымінальная справа […]

12. Купрэева Святлана

Святлана Купрэева — сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. Святлана — дачка беларускага паэта і пісьменьніка Міколы Купрэева. Была блізкай сяброўкай жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, якая загінула ў 2017 годзе, хросная маці ягонай дачкі. Муж Святланы Міхаіл Краўцэвіч таксама ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Маці […]

13. Лосік Ігар

29-гадовы Ігар Лосік — блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 170 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік родам з Баранавічаў, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, але па спецыяльнасці не працаваў – яму выдалі свабодны дыплом, бо не змаглі размеркаваць па месцы жыхарства, паведамляе […]

14. Новікаў Андрэй

Андрэй Новікаў — валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі, хаця шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей. Падпалкоўнік у адстаўцы, былы супрацоўнік расійскай паліцыі. Хроніка пераследу Андрэя Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які […]

15. Няронскі Уладзімір

Уладзімір Няронскі — блогер, аўтар ютуб-канал “Слуцк для жыцця”. Нарадзіўся 24 мая 1980 года ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 4. Скончыў Слуцкі дзяржаўны каледж і Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Па прафесіі менеджар-эканаміст. У 2009 годзе заснаваў фірму «Віва Прэстыж», якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю. Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак. У 2017 […]

16. Пятрухін Сяргей

Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў “Народны рэпарцёр” і ” Youtube-дэпутаты”. Раней Сяргей Пятрухін працаваў у тэатры, быў тамадой на вяселлях і палітыкай не цікавіўся. “Жыццё змянілася, калі ў доме, у якім ён жыў, паўстала праблема, – распавядаў блогер gazetaby.com. – Прайшлі тэрміны правядзення капітальнага рамонту. Дому было 50 гадоў, і ніхто не варушыўся. […]

17. Сакаў Арцём

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём з дзіцячага ўзросту захапляўся фота- і відэаздымкай, да службы ў войску працаваў аператарам «у дзяржаўным прадпрыемстве». Арцём Сакаў мае агульную сярэднюю адукацыю, пачынаў вучыцца ў дарожна-будаўнічым тэхнікуме, але не скончыў – прызвалі ў войска. Пасля тэрміновай службы хлопец вырашыў застацца ў войску і падпісаў кантракт. […]

18. Севярынец Павал

Грамадзкі актывіст, сябра Рады ГА “БАЖ”. Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачаткам цікавасьці да палітыкі стала ягонае абраньне ў 10-й клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994–1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. […]

19. Спарыш Сяргей

Сяргей Спарыш з’яўляецца генеральным сакратаром незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч. Хроніка пераследу Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня […]

20. Статкевіч Мікалай

Мікалай Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Паходзіць са старажытнага праваслаўнага шляхецкага роду герба Касцеша. Продкі маці паходзяць са шляхецкага роду Валадковічаў. Дзед палітыка, Павал Статкевіч, быў расстраляны ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі. Дзед па кудзелі, Сымон Гарабец, быў сябрам КПЗБ, расстраляны пад час сталінскіх […]

21. Ушак Вяргілій

Вяргілій Ушак — аператар, які здымаў пікет па зборы подпісаў у Гродне 29 мая. Вяргілію Ушаку 26 гадоў. Ён праграміст па адукацыі, апошнім часам працаваў у Свята-Елісавецінскім манастыры аператарам ЭВМ. Захапляецца фатаграфіяй, робіць фотасесіі. Са слоў Надзеі Салодкай – нявесты Вяргілія – ён не быў актывістам, ніколі не прымаў удзел у палітычных ці грамадскіх акцыях, […]

22. Фурманаў Дзмітрый

Дзмітрыю Фурманаву 35 гадоў. Быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродзенскай вобласці. У Дзмітрыя Фурманава — вышэйшая адукацыя, па спецыяльнасці ён — інжынер-механік. Працяглы час быў вядучым спецыялістам у “Гроднааблаўтатрансе”, неаднойчы узнагароджваўся граматамі і гэдак далей. Апошнім часам вучыўся на курсах па падрыхтоўцы праграмістаў і англійскай мовы, каб уладкавацца на больш высокааплочваемую працу. Быў […]

23. Ціханоўскі Сяргей

Сяргей Ціханоўскі – беларускі блогер, аўтар і вядучы канала “Страна для жизни”. Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Гомелі. Закончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. “Пасля пайшоў працаваць, адкрываў начныя клубы ў Гомелі і Мазыры, – распавядаў пра сябе Сяргей svaboda.org. – Канцэрты арганізоўвалі, працавалі з дзяржавай. Аддзелы культуры ў нас імпрэзы замаўлялі, […]

24. Цыгановіч Уладзімір

Уладзімір Цыгановіч — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. 25 лютага 2020 году каля офісу канцэрну «Белнафтахім» у Мінску некалькі дзясяткаў чалавек патрабавалі ад кіраўніцтва канцэрну тлумачэнняў у справе росту коштаў на паліва. Ініцыятарам акцыі выступіў Уладзімір Цыгановіч. “У фінансавым плане – гэта праца, якая не аплочваецца, – распаядаў блогер belsat.eu. – Палітычных нейкіх мэтаў таксама няма. […]