1. Азарка Настасься

Беларуская паэтка і грамадзкая актывістка. Адна з асуджаных па “справе Маладога Фронту” у 2007 г. Насту Азарку судзілі асобна ад іншых маладафронтаўцаў — у родным горадзе Нясьвіжы. Нарадзілася 4 сьнежня 1981 г. у вёсцы Квачы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці, у 1999 г. скончыла сярэднюю школу №4 г. Нясьвіжа. У 1999–2000 гг. навучалася ў ПТВ г. Ганцавічы […]

2. Антончык Cяргей

Сяргей Антончык — дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, адзін з арганізатараў і лідэраў рабочага руху Беларусі. Нарадзіўся 1 красавіка 1956 году ў мястэчку Плешчаніцы Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Сын былога палітвязьня, які 17 год правёў у сталінскіх лягерах. Пасьля школы спачатку працаваў у леспрамгасе і служыў у войску, потым ажаніўся і пераехаў на радзіму жонкі […]

3. Блізьняцоў Анатоль

Жыхар г. Полацку Віцебскай вобласьці. Адзін з трох фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай у 1999 годзе за зрываньне ў Полацку дзяржаўных сьцягоў. Храналёгія перасьледу Затрыманы 10 сакавіка 1999 г. разам з Сяргеем Лавейкіным і Алегам Кайдавым. Усе трое былі зьбітыя і абвінавачаныя па крымінальным артыкуле “Злоснае хуліганства” (падчас суду абарона настаяла на перакваліфікаваньні абвінавачаньня на артыкул […]

4. Брэўс Арцём

Грамадзянін Расеі. Нарадзіўся 5 жніўня 1983 году ў Менску. Дзяцінства правёў у Эстоніі, дзе скончыў гімназію ў Таліне і Талінскі эўрапейскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “дызайнэр”. Да свайго арышту жыў і працаваў у Менску – на радзіме свайго бацькі, вядомага тэлевізійнага рэжысэра. Палітыкай не займаўся. Храналёгія перасьледу Затрыманы падчас акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасьці ў Менску […]

5. Букас Анатоль

Анатоль Букас — прадпрымальнік, рэдактар і выдавец рэгіянальнай грамадзка-палітычнай газэты “Борисовские новости”. Нарадзіўся ў 1956 годзе. Быў актывістам БСДП (Народнай грамады). Храналёгія перасьледу 27 студзеня 2005 году галоўнаму рэдактару штотыднёвіка “Борисовские новости” Анатолю Букасу прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 188 ч. 2 (паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступленьні альбо ў СМІ), і […]

6. Букачоў Анатоль

Анатоль Букачоў — сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ зь Віцебску. Храналёгія перасьледу Асуджаны 28 лютага 2000 г. судом Кастрычніцкага раёну г. Віцебску. А. Букачоў абвінавачваўся ў тым, што ў ліпені 1998 году, напярэдадні правядзеньня афіцыёзнага фэстывалю “Славянскі базар”, ён друкаванымі літарамі напісаў ліст ад імя неіснуючай арганізацыі “Вольная Беларусь”, у якім выказаў пратэст супраць разбазарваньня дзяржаўных […]

7. Валабуеў Андрэй

Андрэй Валабуеў — фігурант крымінальнай “справы Маршу Свабоды-1999”. На момант затрыманьня яму было 17 гадоў, ён уладкоўваўся на ВА “Гарызонт” пасьля вячэрняй школы. Як старэйшы сын у сям’і, якая мае чацьвёра дзяцей, пайшоў працаваць. Храналёгія перасьледу Андрэй Валабуеў быў затрыманы разам зь сябрамі — Германам Сушкевічам і Глебам Догілем — пасьля “Маршу Свабоды” ў пераходзе мэтро […]

8. Гапонаў Іван

Нарадзіўся 27 красавіка 1988 году ў Сочы. Грамадзянін Расеі, мае від на жыхарства ў Беларусі і жыве тут з 1995 году (на момант падзеяў — у пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці). Скончыў школу ў Беларусі,  добра валодае беларускай мовай. Маці Сабіра Атакішыева родам з Кіргізіі, а бацька — з Расеі. Вучыўся ў Адэскім унівэрсытэце. […]

9. Гарэцкі Барыс

Беларускі незалежны журналіст і грамадзкі актывіст. Нарадзіўся 13 верасьня 1987 г. у Менску. Скончыў сярэднюю школу № 121. Навучаўся ў Дзяржаўным палітэхнічным каледжы на факультэце мікраэлектронікі. Адлічаны напярэдадні выбараў 2006 г. за ўдзел у акцыі пратэсту. Навучаўся ў Беластоцкім ўнівэрсытэце на факультэце інфарматыкі (2006 г.), у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце (з 2007 г.). Ад восені 2000 […]

10. Грачуха Надзея

Надзея Грачуха — актывістка апазыцыі з г. Барысаву Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Першы раз была асуджаная па палітычнай крымінальнай справе яшчэ 17-гадовай школьніцай. 14 лютага 2000 г. ў будынку Менскага гарадзкога суду яна была прызнаная вінаватай па арт. 186.2 КК РБ (зьнявага дзяржаўных сымбаляў). 21 ліпеня 1999 г. падчас акцыі апазыцыі, прымеркаванай да заканчэньня легітымнага […]

11. Грышчэня Яраслаў

Яраслаў Грышчэня — моладзевы актывіст з гораду Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. За ўдзел у акцыях апазыцыі затрымліваўся і асуджаўся па адміністратыўных справах. Удзельнік “Плошчы Каліноўскага пасьля выбараў прэзыдэнта 2006 году. Храналёгія перасьледу Абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзейнасьці аб’яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у […]

12. Догіль Глеб

Глеб Догіль — адзін з чатырох маладых людзей, асуджаных за актыўны ўдзел у “Маршы Свабоды”, вялікага апазыцыйнага шэсьця, што прайшло цэнтрам Менску 17 кастрычніка 1999 году. У той дзень у розных месцах маршруту шэсьця адбыліся сутычкі з міліцыяй і часткамі ўнутраных войскаў. Апагеем падзеяў стаў выпадак у парку імя Горкага і тэрыторыі каля яго на […]

13. Зелянкоў Эдуард

Эдуард Зелянкоў — моладзевы апазыцыйны актывіст са Жлобіну (Гомельская вобласьць). Храналёгія перасьледу Эдуард Зелянкоў быў затрыманы 13 сакавіка 2006 году за нанясеньне графіці. Крымінальная справа супраць яго была ўзбуджаная па артыкулах 193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу. Сьледзтва вялося аддзелам унутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля. На пачатку чэрвеня 2006 […]

14. Казак Юры

Юры Казак — актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з г. Наваградку Гарадзенскай вобласьці. Храналёгія перасьледу 12 лістапада 2009 г. Юры Казак быў дапытаны па крымінальнай справе, заведзенай у сувязі з акцыяй на гадавіну кастрычніцкага перавароту ў Наваградку: у  ноч з 6 на 7 лістапада помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. З гэтай нагоды тады ж былі затрыманыя моладзевыя […]

15. Кайдаў Алег

Алег Кайдаў — жыхар ваеннага гарадку Баравуха непадалёк ад г. Полацку (Віцебская вобласьць). У палітычныя партыі і рухі не ўваходзіў. Вучыўся ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце. У другой палове 1990-х гадоў Алег Кайдаў разам з двума іншымі жыхарамі Полаччыны — Сяргеем Лавейкіным і Анатолем Блізьняцовым — некалькі разоў зрывалі дзяржаўныя сьцягі з будынкаў афіцыйных установаў на […]

16. Касінераў Вячаслаў

У сярэдзіне сакавіка 2017 года Вячаслаў Касінераў зладзіў перфоманс – накінуў вяровачную пятлю на скульптуру, якая зроблена ў выяве царскага жандара і ўстаноўлена насупраць будынку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Мэтай перфомансу, як сказаў Касінераў, было выказваньне пратэсту супраць праізволу міліцэйскіх ўладаў. Вячаслаў Касінераў быў затрыманы і да 21.04.2017 утрымліваўся пад вартай у СІЗА горада Мінска […]

17. Койпіш Антон

Антон Койпіш — адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці” ў Менску ў 2008 годзе. Тады ў 20 год з прычыны ўзбуджэньня супраць Антона крымінальнай справы за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў ён быў адлічаны з мэхмату БДУ нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць. Выключэньне, аднак, адбылося ў той самы дзень, калі Антон стаў абвінавачаным. Храналёгія перасьледу Пасьля […]

18. Корсак Ігар

Ігар Корсак нарадзіўся у 1974 годзе. Вучыўся ў мастацкай вучэльні. У 90-я гады быў адным з актывістаў “Белага легіёну” — патрыятычнай арганізацыі беларускіх вайскоўцаў, якая пазьней фактычна самараспусьцілася. Храналёгія перасьледу 31 жніўня 1998 г. суд Ленінскага раёну г. Менску вынес прысуд па справе Ігара Корсака і Паўла Сілівончыка. Навучэнцы Ігар Корсак (23 гады) і Павал Сілівончык […]

19. Крывінцоў Аляксей

Храналёгія перасьледу Крымінальная справа супраць гарадзенцаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная па факце напісаньня 22 верасьня 2006 г. графіці супраць БРСМ. Абодвум прад’явілі абвінавачваньне па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці) паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Горадні падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка. Матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старшы лейтэнант […]

20. Лавейкін Сяргей

Прафэсыйны вайсковец, сяржант. Жыхар вайсковага гарадку каля Полацку Віцебскай вобласьці. Быў звольнены з войску (напачатку пераведзены з кантрактнай на тэрміновую службу) пасьля шэрагу затрыманьняў міліцыяй у 1998-1999 гг. за зрываньне з афіцыйных будынкаў у г. Полацку дзяржаўных сьцягоў. Храналёгія перасьледу Сяргей Лавейкін разам з сябрамі — студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатолем Блізьняцовым і Алегам Кайдавым […]

21. Лазараў Антон

Антону Лазараву ў 1999 годзе было 18 гадоў, ён працаваў на Чэрвеньскім рынку Менску памочнікам гандляра. Храналёгія перасьледу 21 кастрычніка 1999 г. за ўдзел у “Маршы Свабоды”, які прайшоў 17 кастрычніка, Антон быў затрыманы на месцы працы. Удзень на рынку да яго падышоў міліцыянт і папрасіў прайсьці зь ім. Антон Лазараў быў дастаўлены ў Цэнтральны […]

22. Логінаў Вадзім

Вадзім Логінаў — актывіст апазыцыі з Горадні. Храналёгія перасьледу Напрыканцы 2006 году супраць Вадзіма і ягонага таварыша Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (“апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці”). Падставай стала напісаньне маладымі людзьмі ў ноч на 22 верасьня 2006 году графіці супраць БРСМ. Справа распачатая паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі […]

23. Салаўёва Кацярына

Кацярына Салаўёва — актывістка “Маладога Фронту”. Яна  нарадзілася ў 1988 годзе ў г. Вэспрэм (Вугоршчына), на ўзьбярэжжы возера Балатон, ў сям’і вайскоўца. Напачатку 1990-х гадоў сям’я яе жыла ў г. Лепель Віцебскай вобласьці. Скончыла Лепельскую школу № 1, паступіла на гісторыка-філялягічны факультэт Полацкага ўнівэрсытэту, з якога на 2-м курсе была адлічаная за ўдзел у незарэгістраваным уладамі […]

24. Сілівончык Павал

Павал Сілівончык — актывіст “Белага Легіёну”, які існаваў у 1990-я гады, арганізацыі маладых патрыётаў і вайскоўцаў. Нарадзіўся ў 1980 годзе. 31 жніўня 1998 г. асуджаны ў судзе Ленінскага раену г. Менску па крымінальнай справе разам з Ігарам Корсакам. Паўлу тады было 18 гадоў. Храналёгія перасьледу Абодва фігуранты справы былі затрыманыя міліцэйскім патрулём 2 чэрвеня 1998 […]

25. Субач Міхась

Міхась Субач — жыхар Менскага раёну, прадпрымальнік, адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці” ў 2008 г. Тады сотні чалавек пратэставалі на вуліцах Менску супраць прыняцьця ўказу кіраўніка дзяржавы, згодна з якім умовы працы прадпрымальнікаў моцна ўскладняліся і пагаршаліся. Дзясяткі людзей ў той дзень (10 студзеня 2008 г.) былі затрыманыя, некаторыя з іх — моцна […]

26. Сувораў Яўген

Храналёгія перасьледу Актывіст “Моладзі БНФ” Яўген Сувораў быў затрыманы міліцыяй 14 лютага 2006 г. у Магілёве за вывешваньне расьцяжкі з заклікам узяць удзел у Дні беларускай салідарнасьці. Спачатку ён быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 156 Адміністратыўнага кодэксу (дробнае хуліганства), аднак затрыманьне было выкарыстанае толькі як нагода для ўтрыманьня маладога чалавека пад вартай. Адміністратыўны пратакол пры гэтым […]

27. Сушкевіч Герман

Герман Сушкевіч — адзін з абвінавачаных і асуджаных за ўдзел у “Маршы Свабоды”, які прайшоў у Менску 17 кастрычніка 1999 году. Герману было тады 19 гадоў, ён вучыўся на 3-м курсе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі на вячэрнім аддзяленьні. Быў актывістам “Маладога Фронту”. Храналёгія перасьледу Герман Сушкевіч быў затрыманы неўзабаве пасьля “Маршу свабоды” 17 кастрычніка […]

28. Сьвецік Леанід

Праваабаронца зь Віцебску. У 2009 годзе супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа нібыта за распаўсюд пісьмовых матэрыялаў ад імя РНЕ — “Русского национального единства” — з экстрэмісцкім зьместам. У 2006-2007 гадах Леанід Сьвецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское национальное единство”, дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру. Храналёгія […]

29. Сяргееў Уладзімер

Уладзімер Сяргееў — актывіст “Маладога Фронту”, адзін зь фігурантаў крымінальнай “справы 14-ці” 2008 году. Вучыўся ў 24-й гімназіі Менску з паглыбленым вывучэньнем замежных моваў, у машынабудаўнічым каледжы, на завочным аддзяленьні гістарычнага факультэту БДУ. Зь першых курсаў каледжу пачаў удзельнічаць у розных акцыях апазыцыі. Храналёгія перасьледу Некалькі разоў затрымліваўся падчас акцыяў апазыцыі, у прыватнасьці, быў асуджаны […]

30. Хведарук Зьміцер

Зьміцер Хведарук быў адным з абвінавачаных па крымінальнай справе cупраць некалькіх актывістаў “Маладога Фронту” — разам зь ім судзілі Насту Палажанку, Аляксея Янушэўскага, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага. Нарадзіўся 5 сакавіка 1988 г. Скончыў гімназію № 11 г. Менску. Прафэсійна займаўся футболам. Граў за дублюючы склад футбольнага клюбу “Дарыда”, а таксама “Трактар” (сёньняшні “МТЗ-РІПА”). Цікавіцца беларускай […]

31. Шчукін Валеры

Валеры Аляксеевіч Шчукін – дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня, праваабаронца, журналіст (шмат гадоў быў карэспандэнтам незалежнай газэты “Народная Воля”). “Тройчы палітвязень” — супраць яго былі заведзеныя тры палітычныя крымінальныя справы. Валеры Шчукін нарадзіўся 22 сакавіка 1942 г. ва Ўладзівастоку. Скончыў школу ў Менску, служыў у войску, пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Менск. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую […]

32. Янушэўскі Аляксей

Фігурант “справы Маладога Фронту” 2007 году. Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт беларускай філялёгіі і культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці “Маладога Фронту”, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Храналёгія перасьледу Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі […]

33. Яськевіч Мечыслаў

Мечыслаў Яськевіч — кіраўнік гарадзенскага Гарадзкога аддзяленьня “Саюзу палякаў на Беларусі”. Храналёгія перасьледу Мечыслаў Яськевіч быў затрыманы 5 лістапада 2006 году па абвінавачаньні нібыта ў разьвязваньні бойкі на тралейбусным прыпынку. Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Разгляд справы адбыўся 9 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Мечыслаў Яськевіч сваю […]