Юрый Радзівіл

Храналёгія перасьледу

Юрыё Радзівіл, кіроўца кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, быў затрыманы асобамі ў цывільным 2 сакавіка. Машына Юрыя Радзівіла, з якой вяліся відэаздымкі масавага затрыманьня і збіцьця  журналістаў і людзей каля РУУС Кастрычніцкага р-ну Менску, была абстраляная супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня МУС па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” (камандзір – палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў).

Юрыё Радзівіл накіраваў заяву пракурору гораду Менску Н. Н. Куліку з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу ў адносінах да неўстаноўленых цывільных асобаў, якія выкарысталі супраць яго пальную зброю, аднак пракурор даў згоду на ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць яго самога.

Супраць Юрыя Радзівіла было вылучана абвінавачаньне па ч. 2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак). На працягу ўсяго часу правядзеньня папярэдняга сьледзтва па справе  ён знаходзіўся ў СІЗА г. Менску.

18 траўня Юрыё Радзівіл быў асуджаны судом Маскоўскага р-ну г. Менску да трох месяцаў арышту. 2 ліпеня ў сувязі з адбыцьцём тэрміну пакараньня ён быў вызвалены.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Ус
  • Уладзімер Кобец
  • Вінцук Вячорка
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Мікола Маркевіч