Юры Казак

Юры Казак — актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з г. Наваградку Гарадзенскай вобласьці.

Храналёгія перасьледу

12 лістапада 2009 г. Юры Казак быў дапытаны па крымінальнай справе, заведзенай у сувязі з акцыяй на гадавіну кастрычніцкага перавароту ў Наваградку: у  ноч з 6 на 7 лістапада помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. З гэтай нагоды тады ж былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД.

Актывіста БХД абараняў адвакат Павал Сапелка. Сьледчы паведаміў Юрыю Казаку, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1-й артыкулу 339 КК – “хуліганства”.

11 студзеня 2010 г. наваградзкі суд пакараў Юрыя Казака штрафам у памеры 250 базавых велічыняў (8 млн. 750 тысячаў рублёў), абавязаўшы выплаціць іх за адзін месяц.

Праз тры дні пасьля вынясеньня прысуду, 14 студзеня, на кватэру Юрыя, дзе ён пражываў разам з сям’ёй, прыйшлі апісваць маёмасьць судовыя прыставы. Пры гэтым у хаце знаходзіліся жонка актывіста і немаўля, якіх Юрый толькі за дзень да прыходу прыставаў — 13 студзеня — забраў з радзільні. У Казака апісалі частку маёмасьці.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Павал Шарамет
  • Васіль Старавойтаў
  • Уладзімер Някляеў
  • Вадзім Лабковіч