Яўген Сувораў

Храналёгія перасьледу

Актывіст “Моладзі БНФ” Яўген Сувораў быў затрыманы міліцыяй 14 лютага 2006 г. у Магілёве за вывешваньне расьцяжкі з заклікам узяць удзел у Дні беларускай салідарнасьці. Спачатку ён быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 156 Адміністратыўнага кодэксу (дробнае хуліганства), аднак затрыманьне было выкарыстанае толькі як нагода для ўтрыманьня маладога чалавека пад вартай. Адміністратыўны пратакол пры гэтым нават не разглядаўся.

Супраць Яўгена Суворава была ўзбуджаная справа па арт. 435 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад мерапрыемстваў, зьвязаных з усеагульным вайсковым абавязкам). Крымінальны перасьлед зьяўляўся толькі падставай дзеля ўзяцьця актыўнага маладога чалавека пад варту. Гэта пацьвярджаецца тым, што паводле заключэньня прызыўной камісіі, Яўген Сувораў прызнаны непрыдатным да праходжаньня вайсковай службы ў мірны час з-за праблемаў са зрокам. Хлопец ніколі не хаваўся ад уладаў, зьяўляўся па позвах у ваенкамат.

На працягу ўсяго папярэдняга сьледзтва Яўген Сувораў утрымліваўся ў Магілёўскім СІЗА. У выніку судовага разгляду справы Яўген Сувораў быў прыгавораны да штрафу ў памеры 20 базавых адзінак.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Аляксандар Шалайка
  • Ірына Халіп
  • Зьміцер Ус
  • Вячаслаў Сіўчык