Яўген Асінскі

Яўген Асінскі нарадзіўся ў 1979 г. Актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Жыве ў Менску.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы 27 ліпеня 1999 году пасьля акцыі апазыцыі і абвінавачаны па арт. 201 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ — “злоснае хуліганства” за тое, што быццам бы ўдарыў міліцыянта. У ходзе сьледзтва артыкул абвінавачаньня быў зьменены на два новых: 186.3 — “актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак” і 189 ч. 2 — “пагроза ці гвалт у адносінах да супрацоўніка міліцыі… у сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў”. У СІЗА Яўгена Асінскага пратрымалі 38 дзён і выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

18 студзеня 2000 г. у будынку Менскага гарадзкога суду быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Яўгена Асінскага. Судзьдзя Валеры Камісараў у вынесеным прысудзе не пагадзіўся з прапанаванай сьледзтвам кваліфікацыяй злачынства, у якім абвінавачвалі Я. Асінскага. У выніку дзеяньні Я. Асінскага былі ізноў перакваліфікаваныя, цяпер ужо судом: ч. 2 арт. 201 на ч. 2 арт. 187.1 КК РБ (аказаньне супраціву супрацоўніку міліцыі ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў). Па арт. 186.3 КК РБ суд Я. Асінскага апраўдаў, паколькі не знайшоў складу злачынства ў ягоных дзеяньнях па дадзеным артыкуле КК РБ. Яўген Асінскі асуджаны да двух гадоў папраўчых работ па месцы асноўнай працы з утрыманьнем дваццаці адсоткаў заробку.

У траўні 2011 г. выклікаўся на допыты па справе падпалу менскага Дома правасудзьдзя ў шэрагу іншых актывістаў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Цімох Дранчук
  • Cяргей Антончык