Віталь Мацукевіч

Нарадзіўся 2 траўня 1987 году ў сям’і штурмана дальняга плаваньня і інжынэра. Скончыў менскую школу № 138. Вучыўся ў Менскім інстытуце кіраваньня, вывучаў эканоміку і права ў Беларускім інстытуце правазнаўства, які ў 2010 годзе павінен быў скончыць. Выключаны ня быў, аднак абараніць дыплём не пасьпеў. Кіраўніцтва інстытуту дазволіла Віталю зрабіць гэта пазьней. У палітычных рухах малады чалавек  ня ўдзельнічаў.

Храналёгія перасьледу

Удзельнік акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. у Менску: прыйшоў на акцыю, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Стаў апошнім фігурантам “справы аб масавых беспарадках”, якая пасьля яго арышту была зачыненая.

Быў затрыманы ў сакавіку 2011 г. пасьля допытаў яго знаёмых і сяброў, а таксама на падставе аналізу відэакадраў з Плошчы-2010. Утрымліваўся ў СІЗА г. Менску па вул. Валадарскага.

12 траўня 2011 г. асуджаны ў судзе Маскоўскага раёну Менску на 3 гады пазбаўленьня волі. Адбываць тэрмін Віталя адправілі ў папраўчую калёнію г. Наваполацку.

13 жніўня 2011 г. выйшаў на волю на падставе памілаваньня яго, у ліку іншых палітвязьняў, дзеючым кіраўніком дзяржавы.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Зьміцер Даронін
  • Ільля Васілевіч
  • Cяргей Антончык
  • Мікола Статкевіч