Іван Крук

Іван Крук нарадзіўся 27 кастрычніка 1944 г. у вёсцы Кажан-Гарадок Берасьцейскай вобласьці. Скончыў менскую школу міліцыі, пазьней — Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Юрыст. Больш за 30 гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах. Быў дэпутатам Астравецкага раённага савету. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Падчас выбарчай кампаніі 2006 г. зьбіраў подпісы ў Астравецкім раёне за абодвух дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты: Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна. Актыўна займаецца праваабарончай дзейнасьцю.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы 10 ліпеня 2006 г. Падчас ператрусу ў кватэры Івана Крука міліцыянты спрабавалі сканфіскаваць кампутар, але гаспадар прадухіліў гэта, кінуўшы яго на падлогу і разьбіўшы. Менавіта за гэта і была заведзеная крымінальная справа за супраціў міліцыі.

15 траўня 2006 г. Івана Крука асудзілі да 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Адбываў пакараньне ў глыбоцкай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

10 студзеня 2007 году Іван Крук быў вызвалены.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Шыла
  • Аляксандар Баразенка
  • Віталь Рымашэўскі
  • Алег Федаркевіч