Вадзім Логінаў

Вадзім Логінаў — актывіст апазыцыі з Горадні.

Храналёгія перасьледу

Напрыканцы 2006 году супраць Вадзіма і ягонага таварыша Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (“апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці”). Падставай стала напісаньне маладымі людзьмі ў ноч на 22 верасьня 2006 году графіці супраць БРСМ. Справа распачатая паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Горадні падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка.

Абвінавачанымі былі выплачаныя выдаткі на рамонт; матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старэйшы лейтэнант Д.Н. Шкулепа ацаніў у суму 51420 і 300000 беларускіх рублёў.

9 студзеня 2007 г. судом  Ленінскага раёну Горадні вынесены прысуд, паводле якога Вадзім Логінаў быў аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (930 тысяч рублёў).

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Яўген Сакрэт
  • Алесь Круткін
  • Алег Федаркевіч
  • Сяргей Парсюкевіч