Уладзімер Хамічэнка

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Старых Дарогах і школе-інтэрнаце ў Рудзенску. Калі яму было 4 гады, бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў.

У 2004 г. скончыў сельскагаспадарчы ліцэй у Слуцку. Яго выхаваньнем і ўладкаваньнем побыту займаліся пэдагогі, якія вельмі шкадавалі хлопчыка. Вучоба яму давалася цяжка.

Да палітыкі дачыненьня ня мае. Жыў у Менску і Віцебскай вобласьці, больш за 15 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці. Па некаторых зьвестках, адзін час працаваў на будоўлі адзьдзелачнікам.

Двойчы судзімы па крымінальных справах, адзін з прысудаў – на тэрыторыі Беларусі за спробу крадзяжу.

6 сьнежня 2010 г., за 13 дзён да Плошчы-2010, Уладзімер быў датэрмінова вызвалены зь месцаў зьняволеньня.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы пасьля разгону акцыі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 г., асуджаны на 15 сутак. Пасьля іх адбыцьця быў пераведзены пад варту ў СІЗА па вул. Валадарскага ў Менску і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

5 траўня 2011 г. у судзе Кастрычніцкага раёну Менска быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Тэрмін адбываў у калёніі № 19 каля г. Магілёву.

11 жніўня 2011 г. быў памілаваны Лукашэнкам і выйшаў на волю.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дашкевіч
  • Павал Шарамет
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Міхась Субач
  • Анатоль Шумчанка