Сьвятаслаў Барановіч

Нарадзіўся 18 красавіка 1986 году ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці. Да свайго арышту жыў у Менску, працаваў будаўніком.

Храналёгія перасьледу

Удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. у Менску. Затрыманы па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках”, аднак гэта здарылася ня ў першыя дні альбо тыдні, а ажно 15 чэрвеня 2011 г. Фактычна на той час крымінальная справа была ўжо зачыненая і па ёй прайшлі  дзясяткі судоў.

Сьвятаслаў Барановіч быў зьмешчаны пад варту ў менскі СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага. 21 чэрвеня 2011 г. ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

29 жніўня 2011 г., у першы дзень судовага працэсу па ягонай справе, мера стрыманьня была зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе.

12 кастрычніка 2011 г. суд Маскоўскага раёну Менску пад старшынствам судзьдзі Алены Рудніцкай прыгаварыў яго да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу. Суд ужыў у дачыненьні да Сьвятаслава Барановіча арт. 70 КК Рэспублікі Беларусь і палічыў магчымым вынесьці прысуд, меншы за мінімальны, прадугледжаны ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь, патлумачыўшы гэта наяўнасьцю змякчаючых абставінаў – маладога ўзросту Барановіча і наяўнасьці ў яго месца працы.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Мікіта Емельянаў
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Юры Казак