Сяргей Казакоў

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Нарадзіўся 12 лютага 1992 году ў г. Ленінагорску ў Расеі. З гадавалага ўзросту пасьля разводу бацькоў жыў у Менску, на радзіме маці. Скончыў менскую сярэднюю школу № 85. Яшчэ ў малодшых класах школы спрабаваў напісаць сваю кнігу. Захапіўся музыкай, быў удзельнікам КВЗ і музычных конкурсаў. Граць на гітары і бас-гітары навучыўся самастойна, быў гітарыстам у рок-гуртах (у адным іх граў  і ў 2010 г. ажно да свайго арышту). Музычная творчасьць — яго любімы занятак, у які ён укладае душу. Працаваў у розных месцах, каб дапамагаць маці, якая выгадавала яго адна. Зьбіраўся паступаць вучыцца ў музычную навучальную ўстанову. Пасьля вызваленьня працягнуў заняткі музыкай, зладзіў з сябрамі-музыкамі канцэрт.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы 27 студзеня 2011 г. у якасьці падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Сяргею было прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 293 КК. Малады чалавек быў зьмешчаны пад варту ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

12 траўня 2011 г. у судзе Маскоўскага раёну Менску Сяргей Казакоў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі. У чэрвені 2011 г. пераведзены для адбыцьця пакараньня ў калёнію г. Бабруйску Магілёўскай вобласьці.

11 жніўня 2011 г. быў памілаваны ўказам А. Лукашэнкі. 13 жніўня выйшаў на волю.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Міхаіл Жамчужны
  • Міхаіл Чыгір
  • Зьміцер Даронін
  • Славамір Адамовіч