Арцём Дубскі

Арцём Дубскі — актывіст “Маладога Фронту” з Асіповічаў. У студзені 2008 году быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў цэнтры Менску 10 студзеня.

Храналёгія перасьледу

Арцёму было прад’яўленеа абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ — “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

22 красавіка судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала моладзевага актывіста Арцёма Дубскага вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і вынесла пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

У кастрычніку 2008 году Арцём Дубскі зьехаў ва Ўкраіну ў выніку пагрозы ўзбуджэньня ў дачыненьні да яго новай крымінальнай справы, бо на той момант яму было вынесены 3 папярэджаньні за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня. Аднак праз 4 месяцы нечакана для іншых Арцём вяртаецца на радзіму, каб прыняць удзел ў вулічнай акцыі на Дзень Сьвятога Валянціна. 13 лютага 2009 г. ён быў зьняты з цягніка ў Гомелі, а адтуль адпраўлены ў сьледчы ізалятар. Новая крымінальная справа была ўзбуджаная паводле арт. 216 ч. 1 КК РБ (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу) за нібыта карыстаньне чужой сім-картай і нанясеньне стратаў кампаніі Velcom. Падчас судовага працэсу 3 сакавіка адбылося прымірэньне бакоў, справа завяршылася для Арцёма штрафам. Нягледзячы на гэтыя абставіны, актывіста пакінулі за кратамі, абвінаваціўшы ўжо па арт. 415 КК РБ (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі).

Позна ўвечары 15 красавіка Арцёма Дубскага вызвалілі з Бабруйскага сьледчага ізалятару пад падпіску аб нявыездзе — да новага суду.

7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р‑на прысудзіў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму. Адразу пасьля абвяшчэньня прысуду Арцём быў узяты пад варту і зьмешчаны ў СІЗА.

Адбываў пакараньне ў калёніі №19 г. Магілёва. 25 траўня 2010 г. выйшаў на волю.

Пасьля Плошчы-2010, 21 сьнежня 2010 г., Арцёма затрымалі ў Менску, каб не даць яму ўзяць удзел у акцыі салідарнасьці з затрыманымі 19 сьнежня падчас брутальнага разгону акцыі на плошчы Незалежнасьці.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Францкевіч
  • Аляксандар Казакоў
  • Ігар Аліневіч
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Алесь Міхалевіч