Яраслаў Грышчэня

Яраслаў Грышчэня — моладзевы актывіст з гораду Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. За ўдзел у акцыях апазыцыі затрымліваўся і асуджаўся па адміністратыўных справах.

Удзельнік “Плошчы Каліноўскага пасьля выбараў прэзыдэнта 2006 году.

Храналёгія перасьледу

Абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзейнасьці аб’яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй).

Паводле пастановы аб узбуджэньні крымінальнай справы, якую вынес пракурор г. Баранавічы, старшы дарадца юстыцыі А. П. Смаль, “непаўнагадовы Грышчэня Я. С. пасьля заявы ў Баранавіцкі ГАУС, якую ён зрабіў 20 красавіка 2007 году аб добраахвотным спыненьні ўдзелу ў дзейнасьці моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Малады Фронт”, якое не прайшло ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, фактычна працягнуў удзел у дзейнасьці гэтага незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня пры правядзеньні шэсьця “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка 2007 году, пра што сьведчаць адзьнятыя відэаматэрыялы”.

Суд над Яраславам Грышчэнем пачаўся 10 верасьня 2007 г. у судзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Падчас судовага разьбіральніцтва пракурор, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачаньне, прапанаваў пакараць актывіста годам пазбаўленьня волі ўмоўна. Судзьдзя Васіль Петрыў прызнаў Яраслава Грышчэню вінаватым у інкрымінуемым злачынстве і прыняў рашэньне аб пакараньні яго штрафам у памеры 30 базавых велічын (930 тысячаў рублёў).

Потым далучыўся да “Эўрапейскай Беларусі” Андрэя Саньнікава. 15 лютага 2012 г. разам з двума іншымі актывістамі быў зьбіты ў Менску супрацоўнікамі сілавых структураў у цывільным.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ільля Васілевіч
  • Міхась Субач
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Антон Койпіш
  • Андрэй Жукавец