Антон Койпіш

Антон Койпіш — адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці” ў Менску ў 2008 годзе. Тады ў 20 год з прычыны ўзбуджэньня супраць Антона крымінальнай справы за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў ён быў адлічаны з мэхмату БДУ нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць. Выключэньне, аднак, адбылося ў той самы дзень, калі Антон стаў абвінавачаным.

Храналёгія перасьледу

Пасьля затрыманьня на акцыі, што прайшла ў цэнтры Менску 10 студзеня 2008 г., маладому чалавеку было прад’яўленае абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Антон быў на той час адказным сакратаром “Моладзі БНФ” і сябрам руху “Бунт”, які аформіўся стыхійна пасьля сакавіцкіх падзей 2006 г. на менскай “Плошчы Каліноўскага”.

На судовым паседжаньні 32 хвіліны доўжылася апошняе слова моладзевага актывіста, падчас якога ён зачытваў радкі сьвяшчэннай кнігі мусульман “Каран”, што выклікала бурную рэакцыю прысутных. На судзе хлопцу стала кепска, у момант вынясеньня судзьдзёй прысуду Антон быў шпіталізаваны ў напаўпрытомным стане.

22 красавіка судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала моладзевага актывіста Антона Койпіша вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і вынесла пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3 млн 500 тыс. руб).

Пасьля асуджэньня па “справе 14-ці” Антон Койпіш прынцыпова ўступіў у Партыю БНФ.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дрозд
  • Рыгор Кійко
  • Юлія Чыгір
  • Васіль Лявонаў
  • Андрэй Гайдукоў