Андрэй Гілевіч

Андрэй Гілевіч нарадзіўся ў 1980 годзе.  Пасьля школы паступіў у БДУІР.

28 лютага 1998 г. Андрэй разам са сваімі сябрамі, Алесем Мухіным і Паўлам Мурашкам, вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурта “NRМ”, напісалі ў Менску па вуліцы Арлоўскай на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі “Жыве Беларусь”, “Луку на муку”, “Свабоду палітвязьням!”.  Побач з надпісамі намалявалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Храналёгія перасьледу

Усе тры студэнты адразу ж пасьля нанясеньня графіці былі затрыманыя міліцэйскім патрулём. Хлопцаў даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Менску, дзе да раніцы ішлі допыты.

Была заведзеная крымінальная справа паводле трох артыкулаў Крымінальнага Кодэксу РБ: 201, ч. 2 (злоснае хуліганства), арт. 96 (нанясеньне страты маёмасьці) і арт. 205 (прыцягненьне непаўналетніх да злачынных дзеяньняў), (Паўлу Мурашку на той момант было 17 гадоў, Андрэю Гілевічу і Алесю Мухіну — па 18).

8 траўня 1998 г. суд Цэнтральнага раёну г. Менску разгледзеў справу і прызнаў усіх трох вінаватымі. Андрэй Гілевіч быў асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 1 год.

Андрэя Гілевіча яшчэ падчас сьледзтва — 23 сакавіка 1998 г. — выключылі з Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. Афіцыйна прычынай выключэньня называлася “парушэньне нормаў паводзінаў у грамадзкіх месцах”.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Шалайка
  • Іван Гапонаў
  • Андрэй Пачобут
  • Ільля Васілевіч
  • Эніра Браніцкая