Мікола Астрэйка

Мікола Астрэйка нарадзіўся 11 лістапада 1980 г. у Менску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “палітоляг-юрыст”.

Храналёгія перасьледу

У кастрычніку 2005 г. спрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю, якая мусіла займацца незалежным назіраньнем за прэзыдэнцкімі выбарамі, але ўлады не далі на гэта свайго дазволу. Астрэйку разам з паплечнікамі асудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

21 лютага 2006 г. напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, Мікола Астрэйка быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. Яму разам з Энірай Браніцкай, Аляксандрам Шалайкам і Цімафеем Дранчуком выставілі абвінавачаньне ў дзейнасьці ад імя незаконнай арганізацыі — незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Партнэрства”.

4 жніўня 2006 г. Мікола Астрэйка быў асуджаны скудом Цэнтральнага раёну Менску да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай папраўчай калёніі.

17 лістапада 2006 г. зьняволеньне Міколу Астрэйку было замененае на папраўчыя працы.

Вызвалены 17 лістапада 2006 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ільля Васілевіч
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Арцём Пракапенка
  • Зьміцер Паліенка
  • Мікіта Сасім