Алесь Чарнышоў

Алесь Чарнышоў — адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці”, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” і моладзевага руху “JEANS — за Свабоду!” падчас выбараў прэзыдэнта 2006 году.

Храналёгія перасьледу

Алесь быў адным з удзельнікаў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў і пратэсту супраць рабаўнічага ўказу кіраўніка дзяржавы, якая адбылася 10 студзеня 2008 г. ў Менску.  Пасьля акцыі Алеся Чарнышова затрымалі. На наступны дзень, 11 студзеня, ён быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў.

Пасьля адбыцьця гэтага пакараньня маладому чалавеку было прад’яўленае абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

22 красавіка 2008 г. па “справе 14-ці” быў вынесены прысуд. Алесь Чарнышоў быў асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію адкрытага тыпу. Ён застаўся пасьля суду на такі ж тэрмін пад падпіскай аб нявыезьдзе. У чэрвені 2009 г. пакараньне было замененае на папраўчыя працы, але статус невыязнога застаўся.

15 студзеня 2010 г. Алеся выклікалі ў міліцэйскую ўправу Цэнтральнага раёну Менску, дзе паведамілі пра амністыю і закрыцьцё справы супраць яго.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Яўген Скочка