Сяргей Лавейкін

Прафэсыйны вайсковец, сяржант. Жыхар вайсковага гарадку каля Полацку Віцебскай вобласьці. Быў звольнены з войску (напачатку пераведзены з кантрактнай на тэрміновую службу) пасьля шэрагу затрыманьняў міліцыяй у 1998-1999 гг. за зрываньне з афіцыйных будынкаў у г. Полацку дзяржаўных сьцягоў.

Храналёгія перасьледу

Сяргей Лавейкін разам з сябрамі — студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатолем Блізьняцовым і Алегам Кайдавым — быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па артыкуле “Злоснае хуліганства” (абарона патрабавала перакваліфікацыі артыкулу на “ганьбаваньне дзяржаўнай сымболікі”.

Сьледзтва, а потым і суд, разглядалі два эпізоды справы: 9 красавіка 1998 г., калі ўсе трое сарвалі чырвона-зялёны сьцягі з дахаў Полацкага райвыканкаму і гарвыканкаму, і 10 красавіка 1999 г., калі дзяржаўны сьцяг ізноў зьнялі з райвыканкаму. Тады ж вайсковец і студэнты былі затрыманыя з ужываньнем грубага зьбіцьця.

Маладзёны прызналіся ў зьдзейсьненых імі ўчынках, але патлумачылі іх не хуліганцкімі памкненьнямі, а тым, што сарваныя сьцягі не адпавядаюць гістарычнаму мінуламу беларускага народу. Усе трое сказалі, што лічаць сымбалем Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што гэтак вучылі настаўнікі падчас вучобы ў школе.

Справу трох маладых палачан разглядаў вайсковы суд у Віцебску ў ліпені 1999 году. Абвінавачаньне было перакваліфікавана на арт. 186 ч. 2 (зьнявага дзяржаўных сымбаляў).  Сяргей Лавейкін быў асуджаны на штраф у памеры 200 мільёнаў рублёў (на той час гэта складала ў эквіваленце каля 450 даляраў ЗША) і быў паніжаны ў вайсковай годнасьці да шaраговага жаўнера.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Ліхавід
  • Алесь Чарнышоў
  • Уладзімер Хамічэнка