Уладзімер Плешчанка

Уладзімер Плешчанка — старшыня Віцебскай рады БНФ “Выбар”, пасьля распаду партыі — сябра КХП-БНФ. 

Нарадзіўся 26 ліпеня 1948 году ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну.

Памёр там жа 20 траўня 2006 году ад сардэчнай хваробы.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы 2 верасьня 1998 году па падазрэньні ў дэмантажы бюсту расейскага палкаводца А. Суворава ў Віцебску. Супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 225 – “зьнішчэньне ці пашкоджаньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў” і 87 — “крадзеж маёмасьці”. У хуткім часе артыкул 87 КК РБ быў адменены з-за таго, што бюст аказаўся вырабленым не з каштоўнага мэталу, але У. Плешчанку прад’явілі абвінавачаньне па арт. 201 ч. 2 КК РБ – “злоснае хуліганства”. Уладзімер Плешчанка амаль восем месяцаў, пакуль ішло сьледзтва, знаходзіўся ў СІЗА г. Віцебску.

29 сакавіка 1999 году адбыўся суд, у ходзе якога былі разбураныя ўсе пункты абвінавачаньня. Судовая справа была адпраўленая на дарассьледаваньне, а Уладзімеру Плешчанку была змененая мера стрыманьня – арышт на падпіску аб нявыезьдзе.  Нягледзячы на тое, што час для сьледзтва страчаны, а шэраг сьледчых працэдур зробленыя незаконна, што пацьвердзіў суд, ціск на У. Плешчанку працягваўся. Выйшаў на свабоду 26 траўня 1999 году. Быў за кратамі 267 дзён. Суд прызнаў яго невінаватым.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вінцук Вячорка
  • Уладзімер Някляеў
  • Іван Крук
  • Мікалай Дзядок
  • Сяргей Гумінскі