Уладзімер Сяргееў

Уладзімер Сяргееў — актывіст “Маладога Фронту”, адзін зь фігурантаў крымінальнай “справы 14-ці” 2008 году.

Вучыўся ў 24-й гімназіі Менску з паглыбленым вывучэньнем замежных моваў, у машынабудаўнічым каледжы, на завочным аддзяленьні гістарычнага факультэту БДУ. Зь першых курсаў каледжу пачаў удзельнічаць у розных акцыях апазыцыі.

Храналёгія перасьледу

Некалькі разоў затрымліваўся падчас акцыяў апазыцыі, у прыватнасьці, быў асуджаны па адміністратыўнай справе ў 2006 годзе за ўдзел у акцыі салідарнасьці са зьняволеным у той час Аляксандрам Казуліным. Гэта было не апошняе пакараньне актывіста за яго палітычныя погляды.

Пасьля ўдзелу ў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. у Менску Уладзімер Сяргееў быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак па арт . 23.34 КаАП – “парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў”. Затым яму было прад’яўленае абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ – “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

22 красавіка 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала моладзевага актывіста Уладзімера Сяргеева вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”) і вынесла пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3 млн. 500 тыс. руб). Калі прысуд яшчэ не пасьпеў па тэрміну ўступіць у законную сілу, Уладзімера Сяргеева спрабавалі забраць на тэрміновую службу ў войска.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Шарамет
  • Васіль Лявонаў