Уладзімер Салавей

Уладзімер Георгіевіч Салавей — грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага Шляху-96”. Нарадзіўся ў 1943 годзе ў мястэчку пад Саратавам у Расіі. Прафэсійны вайсковец, удзельнік вайны ў Аўганістане і Грузіі, ліквідатар катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Лічыў сябе ўкраінскім нацыяналістам, спачуваў беларусам. З 1991 г. быў адным з кіраўнікоў кіеўскай арганізацыі УНА-УНСО, ўзнагароджаны ордэнам гэтай арганізацыі “Пустэльны хрэст” за выбітныя заслугі.

Храналёгія перасьледу

Арыштаваны 26 красавіка 1996 г. у цэнтры Менску пры разгоне акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, зьмешчаны пад варту ў менскі СІЗА “Валадарку”. Абвінавачаны разам зь іншымі грамадзянамі Ўкраіны па артыкуле “Дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Быў пазбаўлены ў СІЗА неабходных яму лекаў, што вельмі моцна падарвала стан ягонага здароўя. Адзін час сядзеў у адной камэры з беларускім палітвязьнем Вячаславам Сіўчыкам, які трымаў галадоўку, і стараўся яму дапамагчы.

На судзе быў адным з падсудных (другі — Шапціцкі), хто гаварыў па-ўкраінску.

У канцы жніўня 1996 г. асуджаны ў Менскім гарадзкім судзе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд вынесены суддзём Рыгорам Казырыцкім пры ўдзеле ў працэсе пракурора Сяргея Целяжэвіча.

24 сьнежня 1996 г. вызвалены па амністыі, пад якую падпаў з прычыны сталага ўзросту.

22 студзеня 2007  г. на 61-м годзе памёр пасьля цяжкай і працяглай хваробы. Пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Янушэўскі
  • Мікола Статкевіч