Сяргей Скрабец

Сяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 г. у г. Ліда Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, працаваў інжынэрам-тэхнолягам, у 1990-х гг. — у камэрцыйных структурах, ад 1997 да 2001 г. — гэнэральным дырэктарам гандлёвага дому “Бел-Бабаеўскае”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га скліканьня (2000–2004 гг.), дзе некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Летам 2004 г. разам з дэпутатамі з гэтай групы Ўладзімірам Парфяновічам і Валерыем Фраловым правёў галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і супраць унясеньня паправак у выбарчае заканадаўства, а таксама за вызваленьне палітвязьня Міхаіла Марыніча.

Пазьней Сяргей Скрабец актыўна ўдзельнічаў у грамадзкіх акцыях з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў. Быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі.

Храналёгія перасьледу

15 траўня 2005 г. Сяргей Скрабец быў арыштаваны і абвінавачаны ў вымантачваньні крэдытаў. У лютым 2006 г. асуджаны да двух з паловай гадоў папраўчай калёніі.

Адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, дзе разам з Аляксандрам Казуліным трымаў галадоўку.

Рашэньнем пракуратуры тэрмін зьняволеньня Сяргея Скрабца быў скарочаны на адзін год. Вызвалены 15 лістапада 2006 году.