Іван Гапонаў

Нарадзіўся 27 красавіка 1988 году ў Сочы. Грамадзянін Расеі, мае від на жыхарства ў Беларусі і жыве тут з 1995 году (на момант падзеяў — у пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці). Скончыў школу ў Беларусі,  добра валодае беларускай мовай. Маці Сабіра Атакішыева родам з Кіргізіі, а бацька — з Расеі. Вучыўся ў Адэскім унівэрсытэце. Захапляецца літаратурай, спрабуе свае сілы ў напісаньні твораў. Перад арыштам працаваў у керамічнай майстэрні ў Сьвята-Елізавецінскім манастыры на ўскраіне Менску. Супрацоўнікі майстэрні і матушкі манастыра ў час судовага працэсу выказалі сям’і сваю падтрымку.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. і за ўдзел у акцыі пратэсту асуджаны на 10-суткавы арышт. Вызвалены 29 сьнежня разам зь іншымі расейцамі, якраз калі тэрмін арышту скончыўся. Але праз гадзіну пасьля вяртаньня дахаты быў арыштаваны дома ізноў — цяпер ужо як фігурант крымінальнай справы. Абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках было прад’яўленае Івану 5 студзеня 2011 г. Ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

10 сакавіка 2011 г. у Маскоўскім райсудзе Менску разам зь іншым грамадзянінам Расеі Арцёмам Брэўсам быў пакараны штрафам у 300 базавых велічынь (10,5 мільёнаў беларускіх рублёў — амаль 3 тысячы даляраў).

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Васіль Старавойтаў