Міхась Крываў

Актывіст АГП. Быў асуджаны па “справе 14-ці” за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Спачатку на другі дзень пасьля акцыі, 11 студзеня, быў арыштаваны на 15 сутак. У лютым 2008 г. быў выкліканы на допыт як падазраваны.

Храналёгія перасьледу

22 красавіка 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала моладзевага актывіста Міхаіла Крывава вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і вынесла пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Самы старэйшы сярод моладзевых актывістаў, прыцягнутых да суду. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і дзьве магістратуры – МДІМА і Унівэрсытэта г. Сан-Хасэ (ЗША).

Празь нейкі час пасьля вынясеньня прысуду Міхась Крываў пакінуў Беларусь і зараз жыве ў замежжы.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Брэўс
  • Юры Казак
  • Кацярына Салаўёва
  • Эдуард Лобаў
  • Сьвятаслаў Барановіч