Міхаіл Пашкевіч

Адзін ў фігурантаў “справы чатырнаццаці” — крымінальнай справы па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь, заведзенай супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, якая адбылася 10 студзеня 2008 году.

Міхаіл Пашкевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Комі АССР (Расея). У той час ягоны бацька працаваў там вайсковым лекарам, а маці – эканамістам. Празь некалькі гадоў сям’я вярнулася на радзіму, у Беларусь, у вёску Спорава Бярозаўскага раёну Берасьцейскае вобласьці. У 1991 годзе Пашкевічы перабраліся ў Бярозу. Спачатку Міхаіл вучыўся ў школе там, а потым паступіў у Ліцэй БДУ, а пасьля — на гістфак Белдзяржунівэрсытэту. Быў выключаны адтуль з апошняга курсу пасьля яго ўдзелу ў “Плошчы Каліноўскага” ў сакавіку 2006 году. У канцы таго ж году ўступіў у АГП, неўзабаве стаў намесьнікам старшыні моладзевага крыла партыі.

Удзельнічаў у іншых акцыях пратэсту, у тым ліку і ў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г., быў затрыманы і зьбіты, а на наступны дзень асуджаны на арышт тэрмінам у 15 сутак (судзьдзя Самасейка).

Храналёгія перасьледу

22 красавіка 2008 году судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала маладзёвага лідэра Міхаіла Пашкевіча вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і вынесла пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

11 чэрвеня 2009 г. быў амніставаны.

Неаднаразова караўся па адміністратыўных артыкулах па палітычных матывах. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. — актывіст кампаніі “Гавары праўду!”. 27 сьнежня 2010 г. быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі Плошчы-2010.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Рымашэўскі
  • Кацярына Садоўская
  • Юры Казак
  • Яна Палякова