Зьміцер Новік

Нарадзіўся 16 верасьня 1981 году ў горадзе Баранавічы. Скончыў школу № 13, потым вучыўся ў Менску ў Акадэміі фізычнай культуры, служыў у войску. На момант арышту зь сям’і ў яго былі толькі хворыя маці і бабуля, для якіх ён быў адзінай апорай, ды малодшы брат.

Працаваў у ахове: спачатку ахоўнікам у рэстарацыі, затым — у службе бясьпекі амбасады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі. (Паводле яго словаў на судзе, працаваў у амбасадзе кіроўцам).

Усё жыцьцё захапляўся спортам. Палітыка, наадварот, не была ў сфэры ягоных інтарэсаў.

Храналёгія перасьледу

Зьміцер Новік затрыманы позна ўвечары 23 сьнежня 2010 г. дома, у Баранавічах, як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачаньне яму прад’яўленае 30 сьнежня 2010 г. па ч. 2 арт. 293 КК – удзел у масавых беспарадках. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ “Амерыканцы”.

2 сакавіка 2011 г. асуджаны Фрунзенскім судом Менску на 3,5 гады зьняволеньня. Адбываць тэрмін пакараньня яго этапавалі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці.

Вызвалены са шклоўскай калёніі 14 верасьня 2011 г. – быў памілаваны ўказам кіраўніка дзяржавы.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Мікола Маркевіч
  • Уладзімер Сяргееў
  • Cяргей Антончык
  • Іван Крук