Зьміцер Дрозд

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 году ў вёсцы Дразды (у 1976 г. увайшла ў склад гораду Менску), дзе на працягу стагодзьдзя жылі яго продкі. У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці “Фотатэхніка”, у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ (спэцыяльнасць –  “Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”).

Працаваў фатографам, захапляўся навукай, дасьледаваў архівы. У 2010 годзе выйшла яго вялікая праца – кніга “Землеўладальнікі Менскай губерні. 1861-1900”. Працаваў над другой кнігай, прысьвечанай гісторыі фатаграфіі і лёсам фатографаў ХХ стагоддзя. Хоць палітыкай і не займаўся, у часе выбарчай кампаніі 2010 г. стаў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.

Храналёгія перасьледу

За ўдзел у Плошчы-2010 Зьміцер быў асуджаны і адбыў 10-суткавы арышт. Пасьля вызваленьня зноў арыштаваны: 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 КК. Прад’яўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Менску на вул. Валадарскага.

5 траўня 2011 г. асуджаны на 3 гады зьняволеньня, якое адбываў у калёніі ў г. Бабруйску.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасьля памілаваньня кіраўніком дзяржавы.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Баразенка
  • Зьміцер Завадскі
  • Арцём Дубскі
  • Ігар Аліневіч
  • Аксана Новікава