Зьміцер Буланаў

Нарадзіўся ў Менску 25 жніўня 1984 году. Скончыў менскі мэдычны каледж № 2, два гады працаваў у інфэкцыйнай лякарні, лякуючы цяжка хворых, у тым ліку і на СНІД. Сур’ёзна захапляецца музыкай, незадоўга да арышту сабраў музыкаў для стварэньня гурту. Вучыўся ў Інстытуце сучасных ведаў на факультэце мастацтваў, вывучаў выканаўчае майстэрства. Палітыкай не займаўся, ніколі не быў сябрам палітычных партыяў і рухаў.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы і зьбіты падчас разгону мірнай акцыі 19 сьнежня, пры гэтым Зьміцеру расьсеклі галаву. Асуджаны на 10 сутак арышту. Але пасьля вызваленьня зь ізалятара на Акрэсьціна быў затрыманы паўторна 12 студзеня 2011 г. — толькі за тое, што адмовіўся ісьці на допыт без афіцыйнай позвы. Супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго дадому і заявілі: не зьявіўся па іхнім званку — значыць, вінаваты. Некалькі гадзінаў чакаў сьледчага ў сьледчай управе на вуліцы Сапёраў, але дачакаўся толькі пастановы пра статус падазраванага па справе аб масавых беспарадках.

Спачатку Дзьмітрыя затрымалі на 3 дні, два з якіх ён ізноў правёў у турме на Акрэсьціна. Затым быў пераведзены ў СІЗА па вул. Валадарскага. Там перажыў небясьпеку для жыцьця з-за абвастрэньня алергіі (з прыкметамі астмы і прыступамі ўдушша) і рэўматызму. Прыходзілі трывожныя навіны пра тое, што вязень ня ў стане нават устаць з нараў.

26 траўня 2011 г. у Ленінскім судзе Менску быў асуджаны да 3 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 11 чэрвеня 2011 г. для адбыцьця тэрміну пакараньня яго перавялі ў калёнію № 15 г. Магілёву.

14 верасьня 2011 г. вызвалены з магілёўскай калёніі на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі аб памілаваньні.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Павал Севярынец
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Сяргей Каваленка
  • Зьміцер Завадскі