Павал Мажэйка

Павал Мажэйка нарадзіўся 25 траўня 1978 г. у Гародні. Скончыў факультэт гісторыі і культуралёгіі Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яшчэ студэнтам пачаў друкавацца ў газэце “Пагоня”.

Быў кіраўніком перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. Актывіст рухаў “За свабоду”, “Выратуем Гародню ад разбурэньняў”, адзін з арганізатараў кампаніі “Год беларускай дзяржаўнасьці-2008” у Гародні. Каардынатар сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Храналёгія перасьледу

1 верасьня 2002 г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы.

24 чэрвеня 2002 г. Павал Мажэйка быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гародні да двух гадоў абмежаваньня волі за “паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў”. Падставай паслужыла нататка ў “Пагоні” падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 г.

Адбываў пакараньне ў папраўчай установе Жлобіну. Паводле амністыі тэрмін пакараньня быў зьменшаны на год. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 22 сакавіка 2003 г. за добрыя паводзіны, і да 1 верасьня таго ж году мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе.

Працуе на тэлеканале “Белсат”.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Павал Красоўскі
  • Віталь Рымашэўскі
  • Антон Сурапін
  • Іван Гапонаў