Васіль Старавойтаў

Васiль Старавойтаў нарадзiўся ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёну 13 чэрвеня 1924 г.

Памёр 19 лютага 2013 году ў вёсцы Мышкавічы таго ж раёну.

Да Другой сусьветнай вайны скончыў Магілёўскую фэльдшарска-акушэрскую школу. Але ўрачом папрацаваць не пасьпеў: пачалася вайна, пайшоў у партызаны. Пасьля вызваленьня Беларусі застаўся на Магілёўшчыне на партыйнай працы. Працаваў на кіраўнічых пасадах у ЛКСМБ і КПБ. Амаль 30 гадоў кiраваў калгасам “Рассвет” Кiраўскага раёну Магiлёўскай вобласьцi. За посьпехi ў працы яшчэ ў часы СССР стаў двойчы Героем сацыялiстычнай працы.

З пачаткам рэформаў калгас “Рассвет” быў пераўтвораны ў акцыянэрнае таварыства. У 1994 г. Васiль Старавойтаў не падтрымаў на прэзыдэнцкiх выбарах Аляксандра Лукашэнку — на ўсю краiну ўсумнiўся ў дзелавых якасьцях былога дырэктара саўгасу «Гарадзец».

Храналёгія перасьледу

11 лістапада 1997 г. знакаміты кіраўнік і Двойчы Герой быў арыштаваны і абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ у крадзяжах і розных злоўжываньнях. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Усяго ў межах крымінальнага рассьледаваньня ў дачыненьні да “Рассвету” было заведзена каля сотні розных крымінальных справаў.

Кіраўскі раённы суд стаў на шмат месяцаў цэнтрам самых сэнсацыйных падзеяў у Беларусі. Там судзілі — і прызналі вінаватым — Васіля Старавойтава. Сам ён сваю віну катэгарычна адмаўляў.

У 1997 г. Васiль Старавойтаў быў асуджаны за крадзеж маёмасьці да двух гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёнii ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 11 лістапада 1999 году. Жыў у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ільля Васілевіч
  • Эдуард Лобаў
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Аляксандар Арастовіч
  • Віталь Рымашэўскі