Барыс Гарэцкі

Беларускі незалежны журналіст і грамадзкі актывіст. Нарадзіўся 13 верасьня 1987 г. у Менску. Скончыў сярэднюю школу № 121. Навучаўся ў Дзяржаўным палітэхнічным каледжы на факультэце мікраэлектронікі. Адлічаны напярэдадні выбараў 2006 г. за ўдзел у акцыі пратэсту. Навучаўся ў Беластоцкім ўнівэрсытэце на факультэце інфарматыкі (2006 г.), у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце (з 2007 г.).

Ад восені 2000 году — сябра Партызанскай раённай рады моладзевага руху “Малады Фронт”, ад лютага 2002 г. — сябра Ўправы “Маладога Фронту”, сакратар па кампаніі “Беларусь — у Эўропу!”, ад 2004 г. — адказны сакратар Управы “Маладога Фронту”, старшыня арганізацыйна-тэхнічнага аддзелу. Ад студзеня 2005 г. — прэс-сакратар “Маладога Фронту”, кіраўнік інфармацыйнага аддзелу.

Актыўна браў удзел у выбарах 2006 году — быў сябрам ініцыятыўнай групы А. Мілінкевіча. З лютага 2007 г. — каардынатар кампаніі “Шоў Беларушчыны”.

Зь верасьня 2007 г. — журналіст радыёстанцыі “Радыё Рацыя” (Беласток).

Шмат разоў затрымліваўся за правядзеньне і ўдзел у апазыцыйных акцыях і мітынгах. Некалькі разоў быў прысуджаны да адміністратыўнага арышту.

Храналёгія перасьледу

Пасьля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году на Барыса Гарэцкага, як і іншых лідэраў “МФ” — Зьмітра Дашкевіча, Сержука Лісічонка і Алега Корбана, — была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 193.1 (дзейнасьць незарэгістраванай Мін’юстам арганізацыі). Але тады ў суд была перададзеная справа на аднаго Зьмітра Дашкевіча.

Летам 2006 году патрапіў на Стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Спачатку вучыўся ў Беластоку, але пасьля некалькіх месяцаў адмовіўся ад вучобы і зьехаў у Беларусь.

У сакавіку 2007 Барыс Гарэцкі зноў стаў абвінавачаным па справе аб удзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”.

29 траўня 2008 г. паводле арт. 193.1 КК РБ прысуджаны да штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Севярынец
  • Рыгор Кійко
  • Анатоль Лябедзька