Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч нарадзіўся ў Менску 8 лютага 1985 г. Скончыў менскую ПТВ № 38, вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але праз два гады быў выключаны. Зараз студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні”. Выпускнік “Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледваньняў”.

З 2001 па 2008 гг. быў сябрам “Маладога фронту”, а таксама намесьнікам старшыні. У 2003-2005 гг. быў каардынатарам аргкамітэту па стварэньні незалежнага прафсаюзу студэнтаў (БПСНА), у 2004 г. быў каардынатарам штабу перадвыбарчага блёку “Маладая Беларусь”. З верасьня 2008 г. — заснавальнік і лідэр руху “Маладая Беларусь”. Вылучаўся кандыдатам ў дэпутаты на Мясцовых выбарах 2010 г. і Парлямэнцкіх выбарах 2012 г.

Храналёгія перасьледу

31 студзеня 2006. Артура Фінькевіча арыштавалі за графіці палітычнага зьместу напярэдадні выбараў прэзыдэнта РБ. Да суду яго ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску.

10 траўня 2006 г. Першамайскі суд Менску прызначыў Артуру Фінькевічу пакараньне — два гады абмежаваньня волі. Адбываў пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры № 43.

26 кастрычніка 2007 г. на Артура Фінькевіча завялі крымінальную справу па арт. 415 КК — “ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Яго самога перавялі ў магілёўскую сьледчую турму № 4. Моладзеваму актывісту інкрымінаваліся сыстэматычныя парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў спэцкамэндатуры, у сувязі з чым адміністрацыяй установы на яго было накладзена пяць дысцыплінарных спагнаньняў. Пры гэтым Артур Фінькевіч неаднаразова скардзіўся на пагрозы і ціск, які аказваўся на яго з боку адміністрацыі спэцкамэндатуры. 21 сьнежня суд Кастрычніцкага раёну Магілёву прызнаў Артура Фінькевіча вінаватым, судзьдзя Наталя Крашкіна прысудзіла яго да 1 году і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

5 лютага 2008 г. калегія Магілёўскага абласнога суду пастанавіла яго вызваліць.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Казакоў
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Арцём Брэўс
  • Міхась Субач
  • Аляксандар Баразенка